Віктару Парфёненку адмовілі ў акрэдытацыі ўжо сёмы раз

2014 2014-09-24T15:24:45+0300 2014-09-24T15:24:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parfionenka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст Віктар Парфёненка

Журналіст Віктар Парфёненка

Гродзенскаму журналісту-фрылансеру Віктару Парфёненку, які супрацоўнічае Беларускім Радыё Рацыя, чарговы раз адмовілі ў акрэдытацыі. Не дачакаўшыся пісьмовага адказу ад чыноўнікаў, журналіст патэлефанаваў у МЗС Беларусі, дзе яму паведамілі, што яго заяўка зноў не задаволена. Парфёненка запатрабаваў, каб яму пісьмова даслалі гэтую адмову, як належыць паводле заканадаўства.

Віктар Парфёненка адзначае: “Гэтая адмова, сёмая па ліку, ужо мяне больш смешыць, чым наганяе сум. Гэта як біцца галавой аб мур. Але, разам з тым, гэта паказнік сапраўдных вартасцяў чынавенства МЗС. Я планую весці справу да суда, а калі спратрэбіцца -- Камітэта па правах чалавека ААН. Апошняя мая заяўка і з фармальнага, і з юрыдычнага гледзішча адпавядала ўсім патрабаванням палажэння пра акрэдытацыю. Таму я збіраюся працягваць змагацца за сваё права на прафесію”.

Для гродзенскіх незалежных журналістаў склалася сітуацыя замкнёнага кола: перыядычна яны атрымліваюць папярэджанні з пракуратуры, некалькі ўжо былі аштрафаваныя ў выніку адміністрацыйных працэсаў за нібыта “незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі”. Фактычна гэта азначае забарону на прафесію.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international