Бярозаўскія праваабаронцы звярнуліся ў суд

2014 2014-09-24T15:12:47+0300 2014-09-24T15:17:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biaroza-stadyen-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна, а таксама грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч звярнуліся ў суд Бярозаўскага раёна са скаргай на адмову Бярозаўскага райвыканкама ў правядзенні пікета 25 жніўня. У адмове райвыканкам спаслаўся на адсутнасць дамовы з міліцыяй і занятасцю стадыёна балельшчыкамі падчас спартовага мерапрыемства менавіта 25 жніўня.

Заяўнікі пікету праверылі аргумент райвыканкама наконт занятасці стадыёна. Трыбуны аказаліся зусім пустыя, а на футбольным полі было 25 чалавек, частка з якіх гулялі ў футбол, а частка рабілі прабежку вакол футбольнага поля. Зроблены былі фотаздымкі для доказу неабгрунтававнасці адмовы для суда. Хаця, трэба адзначыць, заяўнікі сціпла замаўлялі ўваход ля стадыёна на 10 чалавек.

Што датычыць адсутнасці копіі дамовы з міліцыяй, то згодна Пастановы Савета Міністраў №207, гэта павінен рабіць сам райвыканкам.

Заяўленая мэта пікета: нагадаць бярозаўчанам пра Дзень незалежнасці 27 ліпеня, які быў замацаваны канстытуцыйна 25 жніўня 1991 года , выказаць пратэст супраць размяшчэння вайсковых расійскіх баз на тэрыторыі Беларусі, а таксама выказаць салідарнасць з палітвязнямі.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international