Amnesty International заклікае Парашэнку да паправак у закон аб "амністыі"

2014 2014-09-23T16:19:15+0300 2014-09-23T16:19:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amnesty-international.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Законапраект аб "амністыі", які ўступіць у сілу пасля падпісання Прэзідэнтам Украіны, можа пазбавіць ахвяраў катаванняў права на справядлівасць і павінен быць зменены, заявіла Amnesty International.

"Закон аб "амністыі" рызыкуе ператварыцца з мерапрыемствы, скіраванага на дасягненне міру, у зман, яки пасее недавер да магчымасці ўлады Украіны забяспечваць справядлівасць. Перад тым, як Прэзідэнт Парашэнка паставіць свой ​​подпіс пад гэтым законапраектам, ён павінен пераканацца, што катаванні аднесены да цяжкіх злачынстваў, на якія амністыя не пашыраецца", - сказала Таццяна Мазур, дырэктар прадстаўніцтва Amnesty International ва Украіне. "Украінская ўлада павінна гарантаваць, каб усе асобы, якія маюць дачыненне да катаванняў людзей на ўсходзе і парушэнняў законаў вайны, былі прыцягнутыя да адказнасці, а ахвярам і іх сем'ям было прадастаўлена поўная кампенсацыя".

Скіраваны на спыненне канфлікту на ўсходзе краіны праект закона "аб недапушчэнні пераследу і пакарання асобаў-удзельнікаў падзей на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей" быў прыняты парламентам 16 верасня. Ён прадугледжвае вызваленне ад крымінальнай адказнасці за злачынствы, учыненыя ўдзельнікамі узброеных фармаванняў пачынаючы з 22 лютага 2014 года, і пералічвае шэраг цяжкіх злачынстваў, на якія амністыя не будзе распаўсюджвацца. Аднак зацверджаны парламентам законапраект не ўключае катаванні і іншыя віды жорсткага абыходжання ў гэты спіс выключэнняў.

Міжнароднае права забараняе амністыю або аналагічныя меры актаў адносна дзеянняў, якія былі здзейснены ў кантэксце канфлікту і з'яўляюцца злачынствамі ў адпаведнасці з міжнародным правам правоў чалавека або міжнародным гуманітарным правам, і якія перашкаджаюць ўстанаўленню ісціны, канчатковаму судоваму ўстанаўленню віны або невінаватасці і поўнай кампенсацыі ахвярам. Любы абгрунтавана падазраваны ў здзяйсненні такіх злачынстваў і іх кіраўнікі, якія ведалі або павiнны былi ведаць аб здзяйсненні парушэнняў і не прынялі ўсе неабходныя меры ў рамках сваіх паўнамоцтваў, павінны быць прыцягнутыя да судовага разбіральніцтва, якое адпавядае міжнародным стандартам.

Amnesty International настойліва заклікае прэзідэнта Парашэнку, каб перад тым, як праект закона будзе падпісаны, у яго былі ўнесены папраўкі, якія ўключалі б катаванні і іншыя сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека і парушэнні міжнароднага гуманітарнага права ў пералік злачынстваў, якія не будуць ахоплены амністыяй. Без такіх зменаў законапраект будзе толькі заахвочваць злоўжыванні з абодвух бакоў канфлікту, падтрымліваць беспакаранасць злачынцаў і адмаўляць ахвярам ў справядлівасці.

Amnesty International зафіксавала шматлікія выпадкі прымянення катаванняў і іншых відаў жорсткага абыходжання да палонных з боку членаў сепаратысцкіх узброеных фармаванняў, а таксама ўкраінскіх сілаў ва ўсходняй Украіне. Арганізацыя неаднаразова заклікала ўкраінскую ўладу правесці аператыўнае, аб'ектыўнае і стараннае расследаванне такіх парушэнняў і забяспечыць, каб вінаватыя былі прыцягнуты да адказнасці ў адпаведнасці з абавязальніцтвамі Украіны ў рамках міжнароднага права.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international