Прадстаўнікі «Вясны» бяруць удзел у Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні

2014 2014-09-22T17:15:24+0300 2014-09-22T17:15:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/osce-hdm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 верасня ў Варшаве пачалася Канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні, у якой бяруць удзел прадстаўнікі Праваабарончага цэнтру "Вясна".

Краіны-ўдзельніцы АБСЕ павінны засяродзіцца на найбольш уразлівых пытаннях і прыкласці ўсе свае намаганні для абароны правоў чалавека з мэтай эфектыўнага садзейнічання бяспецы. Гэта асноўны пасыл, які прагучаў сёння на адкрыцці Канферэнцыі.

На двухтыднёвы форум сабраліся больш за 1200 прадстаўнікоў урадаў, праваабаронцаў і экспертаў у галіне правоў чалавека. Яны будуць разглядаць прагрэс, дасягнуты урадамі ў выкананні сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека і развіцці дэмакратыі.

Гэтая Канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні першая для Майкла Георга Лінка на пасадзе старшыні Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ). Ён падкрэсліў адказнасць уладаў за актыўную абарону і развіццё правоў чалавека. "Канцэпцыя правоў чалавека з'яўляецца - і павінна быць - універсальнай. Сапраўдная барацьба ідзе не паміж Усходам і Захадам, паміж Поўначчу і Поўднем, а паміж тымі, хто злоўжывае сваёй уладай і тымі, хто не праяўляе актыўнасці ў абароне правоў чалавека", сказаў Лінк.

Падчас Канферэнцыі ў дадатак да рэгулярных працоўных сесіяў будуць праходзіць больш за 80 паралельных мерапрыемстваў з акцэнтам на канкрэтныя праблемы ў галіне правоў чалавека і на сітуацыі ў краінах. Прадстаўнікі ПЦ "Вясна" прымуць удзел у некалькіх паралельных мерапрыемствах: кіраўнік арганізацыі Алесь Бяляцкі прадставіць агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, Валянцін Стэфановіч прыме ўдзел у прэзентацыі дакладу па адвольных затрыманнях, падрыхтаванага ПЦ "Вясна" сумесна з Міжнароднай федэрацыяй за правы чалавека (FIDH ), Андрэй Палуда выступіць на панэлі па праблеме смяротнага пакарання.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international