Самаабарона - асноўны парушальнік грамадзянскіх правоў у Крыме

2014 2014-09-19T21:24:00+0300 2014-09-22T16:26:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kpm-osce.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадстаўнікі Крымскай палявой місіі па правах чалавека Вольга Скрыпнік і Таццяна Пячончык

Прадстаўнікі Крымскай палявой місіі па правах чалавека Вольга Скрыпнік і Таццяна Пячончык

Сітуацыя з правамі чалавека ў Крыме стала адной з галоўных тэмаў падчас сустрэчы па пытаннях сітуацыі ў галіне правоў чалавека ва Украіне, арганізаванай Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) 19 верасня ў Варшаве.

Прадстаўнікі Крымскай палявой місіі па правах чалавека Вольга Скрыпнік і Таццяна Пячончык агучылі асноўныя праблемы з правамі чалавека ў Крыме.

У прыватнасці, ішла размова пра такія сістэмныя парушэнніяк гвалтоўныя знікненні, выкарыстанне незаконных ваенізаваных фармаванняў, ціск на СМІ, допыты, ператрусы і затрыманні, забароны мірных сходаў і аб'яднанняў грамадзянаў, абмежаванні свабоды перамяшчэння на паўвостраў і з паўвострава, адсутнасць справядлівага і эфектыўнага правасуддзя і «шэры перыяд» з пункту гледжання прававой дакладнасці, пераслед па рэлігійнай прыкмеце, пытанні, звязаныя з грамадзянствам і інш.

Як адзначыла Таццяна Пячончык, вялікую занепакоенасць выклікаюць палітычна матываваныя забойствы і гвалтоўныя знікненні праўкраінскіх крымскататарскіх актывістаў, многія з якіх сутыкнуліся з катаваннямі і жорсткім абыходжаннем. Так, цела крымскага татарына Рашата Аметава, які ўдзельнічаў у антырасійскім мітынгу, было знойдзена праз два тыдні са слядамі катаванняў. Да гэтага часу няма інфармацыі аб зніклых у траўні праўкраінскі актывістах (Цімур Шаймарданаў, Сяйран Зінедзінаў, Леанід Корж). Невядомым застаецца і лёс жыхара Севастопаля Васіля Чарныша - актывіста Аўтамайдана, які знік у сакавіку. Сітуацыя пагаршаецца малаэфектыўнымі дзеяннямі крымскіх уладаў і праваахоўных органаў па расследаванні гэтых і іншых эпізодаў.

Па словах Вольгі Скрыпнік, асноўным парушальнікам грамадзянскіх правоў у Крыме з'яўляецца мясцовая самаабарона: "Прадстаўнікі крымскай«самаабароны»рэгулярна парушалі правы грамадзянаў, нярэдка суправаджаючы свае дзеянні не толькі абразамі і пагрозамі, але і адвольнымі затрыманнямі, адабраннем і пашкоджаннем маёмасці, збіццём, у тым ліку - у дачыненні да прадстаўнікоў СМІ. Такім чынам, на сённяшні дзень дзейнасць атрадаў крымскай самаабароны з'яўляецца інструментам запалохвання і адным з асноўных крыніцаў парушэнняў правоў чалавека ў Крыме".

Акрамя таго, па яе словах, да гэтага часу застаюцца не вырашанымі пытанні, звязаныя з грамадзянствам. У прыватнасці, ідзе гаворка аб парадку набыцця расійскага грамадзянства, а таксама ў дачыненні да статусу тых жыхароў Крыма, хто не атрымаў расійскага грамадзянства, у тым ліку тых, хто адмовіўся ад яго атрымання. У складанай сітуацыі апынуліся людзі, якія не паспелі адмовіцца ад расійскага грамадзянства ў кароткія тэрміны, адведзеныя для гэтага. "Дараванне" расійскага грамадзянства нагадвала сітуацыю з прыгонам, калі людзі разам з зямлёй аўтаматычна перайшлі ў грамадзянства іншай краіны. У той жа час, паколькі за людзьмі, якія не адмовіліся ад расійскага грамадзянства з тых ці іншых прычынаў, не прызнаецца ўкраінскае грамадзянства, яны пазбаўлены шэрагу правоў, якія належаць ім як грамадзянам Украіны", - дадала Вольга Скрыпнік.

Крымская палявая місія супрацоўнічае з рознымі органамі і інстытутамі Савета Еўропы і АБСЕ, з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, а таксама з Упаўнаважанымі па правах чалавека як Украіны, так і Расіі, і рэгулярна ўдзельнічае ў падрыхтоўцы справаздачаўпра становішча з правамі чалавека ў Крыме.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international