viasna on patreon

Івацэвічы: Валянцін Кавальчук лічыць, што яго змясцілі ў псіхбальніцу з-за скаргаў

2014 2014-09-19T22:40:15+0300 2014-09-22T13:38:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/psihiatryja.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Хутка год, як Валянцін Кавальчук дамагаецца даказаць, што ён псіхічна здаровы чалавек і быў незаконна гвалтоўна змешчаны ў псіхіятрычную бальніцу ў Магілёўцах. Спачатку ён звярнуўся ў саму бальніцу, каб азнаёміцца са сваёй медыцынскай карткай і паглядзець на запісы, датычныя лячэння. Галоўны ўрач Бычык адказаў, што такія дакументы складаюць медыцынскую таямніцу і адмовіў у магчымасці азнаямлення з імі. Кавальчук атрымаў на рукі толькі выпіску, якая адрознівалася ад той, што атрымаў на рукі пасля тыднёвага знаходжання ў псіхбальніцы. У другой выпісцы было напісана, што яго лячылі псіхатропнымі лекамі, а ў першай такі запіс адсутнічаў. І гэты пры тым, што ў медычнай даведцы, выдадзенай падчас выпіскі, указвалася, што ў лячэнні ён не мае патрэбы.

Па-другое, у новай выпісцы быліі зменены даты знаходжання ў бальніцы. Калі ў першай -- пачатак кастрычніка, як гэта і было, то ў другой – канец лістапада.

Валянціна Кавальчука прымусілі падпісаць дакумент, што нібыта сам пагадзіўся на лячэнне. Цяпер Брэсцкае абласное упраўленне аховы здароўя спасылаецца менавіта на гэту паперу.

Супрацоўнікі Івацэвіцкай міліцыі, якія гвалтоўна забіралі Кавальчука з дому і нават не сказалі, што вязуць у псіхбальніцу, не дазволілі паведаміць маці, дзе ён знаходзіцца, таксама не будуць пакараны. Як паведамляе Брэсцкая абласная пракуратура, у заканадаўстве не прапісана, як павінна паводзіць сябе міліцыя ў падобнай сітуацыі. Але, як кажа Валянцін Кавальчук, у законе аб псіхіятрыі гаворыцца, што сілай можна забіраць на лячэнне ў псіхіятрычную бальніцу толькі тых хворых, хто стаяў на ўліку ў псіхіятра.

Але ж ён ніколі не стаяў і нават не звяртаўся па дапамогу да псіхіятра, і такой сітуацыі наогул не павінна было быць.

Не можа ён дабіцца прыцягнення да адказнасці і пракурора Івацэвіцкай пракуратуры Ігара Колбіка, які даў дазвол на гвалтоўнае накіраванне Кавальчука ў псіхбальніцу.

Рашэнне аб прымусовым накіраванні ў псіхбальніцу з’яіласяз-за таго, што Кавальчук шмат пісаў скаргаў, у сувязі з чым у псіхбальніцы паставілі дыягназ: брэдавае расстройства.

Праваабаронца Сяржук Русецкі лічыць, што ў Беларусь вярнуліся брэжнеўскія часы ў пакаранні нязгодных:

-  Прыклад брэжнеўскіх часоў, калі людзей, якія не пагаджаліся ў нечым з уладай, накіроўвалі на псіхіятрычнае лячэнне. У дадзеным выпадку мы бачым, што калі вырашылі, што чалавек шмат скардзіцца, то можна асадзіць яго такім чынам.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства