Суд па справе Наталлі Бордак заняў некалькі хвілінаў

2014 2014-09-19T12:12:34+0300 2014-09-19T12:16:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bordak-niasvizh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Бордак.

Наталля Бордак.

19 верасня ў Мінскім абласным судзе адбыўся пяты па лiку працэс па справе актывiсткі аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Наталлі Бордак.

Суддзя Анатоль Дабрадзей пакінуў у сіле ранейшую пастанову аб пакаранні Наталлі штрафам у 3,75 млн рублёў за плакат "НЕ— пуцiнскай вайне з Украiнай”, паведамляе прэс-служба БХД.

Суддзя прыняў рашэнне за некалькі хвілінаў, не звяртаючы ўвагі на папярэднюю пастанову Мінскага абласнога суду ад 24 чэрвеня.

У залі суда фота і відэа запіс быў забаронены.

Наталлю прыйшлі падтрымаць сябры аргкамітэту БХД і Беларускага камітэта салідарнасці з Украінай. Некалькі дзён таму малюнкі мастачкі з Нясвіжу былі дасланыя па пошце грамадскім актывістам з Кіева ў знак салідарнасці з народам Украіны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international