Арышты за «Кіно ў пераходзе»

2014 2014-09-19T14:23:00+0300 2014-09-20T10:18:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dol_nasta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суддзя Таццяна Мотыль пакарала Насту Доль і Дзмітрыя Латушкіна арыштамі на 6 і 5 сутак адпаведна. Прытым Латушкін быў асуджаны "таемна" - без удзелу адваката і сведак. 

 

***

Валанцёраў ініцыятывы “Кіно ў пераходзе” Насту Доль і Дзмітрыя Латушкіна даставілі ў суд Маскоўскага раёна.

Стала вядома, што іх абвінавачваюць паводле двух адміністратыўных артыкулаў – у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ) і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КаАП РБ).  

Адміністратыўныя справы будзе разглядаць суддзя Таццяна Мотыль

 

***

Дзмітрый Латушкін і Наста Доль былі затрыманыя ў ліку ўдзельнікаў прагляду "Кіно ў пераходзе" 18 верасня каля станцыі метро “Фрунзенская”. Там павінен быў адбыцца прагляд дакументальнага фільма пра вулічнага мастака Бэнксі. Затрыманне адбылося каля 20.40. 20 чалавек былі дастаўлены ў Маскоўскі РАУС, але пазней адпусцілі ўсіх, акрамя Латушкіна і Доль.

Гэта не першае затрыманне ўдзельнікаў ініцыятывы “Кіно ў пераходзе”. 12 верасня міліцыя затрымала 25 чалавек прагляду, якія мусіў адбыцца ў Парку Горкага, але праз тры гадзіны ўсіх адпусцілі з Партызанскага РУУС.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international