viasna on patreon

Бабруйск: Судовае пасяджэнне па справе незалежнай журналісткі перанесена на 23 верасня

2014 2014-09-19T09:13:57+0300 2014-09-19T09:41:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судовае пасяджэнне, на якім павінна была разглядацца справа Марыны Малчанавай, перанесена па яе просьбе.  Журналістка падала хадатайніцтва адносна пераносу, каб яе адвакат мог азнаёміцца з матэрыяламі справы. Пра пасяджэнне ёй паведамілі ўсяго за дзень да суда.

-Я пагаратала матэрыялы справы, і пэўныя моманты мяне непрыемна ўразілі, - кажа Марына Малачанава. - Напрыклад, у адным з дакументаў са слоў падпалкоўніка Рудзько сцвярджаецца, што я сама справакавала канфлікт у аддзяленні УУС. Нібыта гэта я накінулася на яго, адабрала паперы, змяла іх і кінула на падлогу! Такой нахабнасці я не чакала. Сёння я хацела зрабіць фотакопіі гэтых дакументаў, але суддзя Наталля Чарапуха не дазволіла. Мне прыйшлося літаральна лавіць старшыню суда ў калідоры, бо да яго ў кабінет мяне не пусцілі, каб узяць дазвол на капіяванне. Ён сказаў, што яму трэба падумаць да заўтрашняга дня.

Марына Малчанава адзначыла, што бачыла сярод дакументаў паперы, датычныя справы журналіста тэлеканала "Белсат" Алесея Залеўскага. Адметна, што суд над гэтым журналістам ужо адбыўся, і ён атрымаў штраф у памеры 30 базавых велічынь за "незаконны выраб прадукцыі для СМІ".

-Чаму паперы з карэліцкага суда апынуліся ў бабруйскім судзе, мне незразумела. Магчыма, яны былі дасланыя сюды ў якасці своеасаблівай "падказкі", - мяркуе незалежная журналістка.

Наступнае пасяджэнне прызначана на 23 верасня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства