Брэст: прадстаўнікі кампаніі ’’О, Балонь!’’ трэці месяц чакаюць адказу з Міністэрства адукацыі

2014 2014-09-19T08:47:55+0300 2014-09-19T08:59:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/artibalon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нягледзячы на тое, што актывісты кампаніі накіравалі ў гэтую установу амаль тысячу подпісаў пад адпаведным зваротам яшчэ напачатку ліпеня, ніякай рэакцыі з міністэрства дагэтуль няма.

У гэтым звароце брэсцкія студэнты і проста неабыякавыя маладыя людзі заклікалі беларусккія ўлады спрыяць уступленню нашай краіны ў Балонскі працэс. Сярод патрабаванняў, якія ўтрымліваюцца ў звароце, узгадваюцца магчымасць абіраць рэктара калегіяльным шляхам і непасрэдны ўдзел студэнтаў у кіраванні сваёй навучальнай установай. Агучаныя змены ў сістэме вышэйшай адукацыі з'яўляюцца ўмовамі для далучэння Беларусі ў 2015 годзе да Балонскага працэсу.

Пасля таго, як зварот быў накіраваны ў Міністэрства адукацыі, з’явіліся звесткі, што на студэнтаў, якія паставілі свае подпісы, пачаўся ціск з боку адміністрацыі вышэйшых навучальных устаноў Брэста.

Паводле словаў каардынатара кампаніі “О, Балонь!” Уладзіміра Красько, зараз з’явіліся звесткі пра тое, што адказ з міністэрствана гэты зварот нібыта быў дасланы, але ён дзіўным чынам не трапіў да арганізатараў збору подпісаў: у гэтай якасці выступае агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, якое ладзіць адмысловую адукацыйную праграму “Балонскі працэс і Беларусь”. Зараз актывсіты кампаніі вырашылі паўторна звярнуцца з запытам у міністэрства, каб атрымаць альбо копію папярэдняга адказа, альбо новы адказ.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international