Алесь Бяляцкі прэзентаваў сваю кнігу ў Гародні

2014 2014-09-18T08:56:13+0300 2014-09-18T10:53:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/irtutnae_garodnia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гародні прайшла першая публічная сустрэча пасля вызвалення з праваабаронцам, кіраўніком Праваабарончага Цэнтра “Вясна” Алесем Бяляцкім. Стрыжнем сустрэчы стала прэзентацыя яго кнігі “Іртутнае срэбра жыцьця”. Кніга напісаная ў зняволенні, калі даводзілася аўтару пісаць у вельмі неспрыяльных варунках.

Кажа Алесь Бяляцкі:
- Усе тэксты ў кнізе можна падзяліць на дзве часткі. Гэта ўспаміны са свайго жыцця і з тых можа быць цікавых момантаў у якія я апынаўся, якія важныя для нашага грамадскага жыцця, бо ў прынцыпе ў нас гэтага жанру ўспамінаў не так багата як хацелася б. Мы пражылі зараз 25 гадоў, практычна цэлую чвэрць стагоддзя, вельмі актыўнага грамадскага жыцця, падчас гэтага жыцця былі і ўзлёты і падзенні.

Асноўную тэхнічную работу над кнігай выканала сябра “Вясны” Алена Лапцёнак. Невялічкая зала не ўмясціла ўсіх прыйшоўшых на сустрэчу. Былі не толькі добра знаёмыя Алесю актывісты, навукоўцы, але і моладзь, студэнты, якія ведаюць пра нязломны дух лідара “Вясны”.  Сярод выступоўцаў - Віктар Сазонаў, які сказаў, што Алесь Бяляцкі жыў паводле сваіх перакананняў, і гэтым заслужыў павагу. Выступілі таксама Сяргей Мальчык, першы кіраўнік гарадзенскага праваабарончага цэнтра “Вясна”, выступілі таксама гісторык Генадзь Семянчук, журналіст Андрэй Пачобут і іншыя гарадзенцы. Кніжку ўспамінаў было палітвязня Алеся Бяляцкага ўсе прысутныя на прэзентацыі атрымалі як падарунак.

 

"Гарадзенская Вясна"

Алесь Бяляцкі прэзентаваў сваю кнігу ў Гародні
Прэзентацыя кнігі "Іртутнае срэбра жыцця" ў Гародні 17 верасня 2014 года.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international