Пятнаццатая гадавіна нераскрытых знікненняў у Беларусі

2014 2014-09-17T09:47:44+0300 2014-09-17T09:48:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/harf_mery.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік прэс-сакратара Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Мэры Харф

Намеснік прэс-сакратара Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Мэры Харф

Заява намесніка прэс-сакратара Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Мэры Харф.

 

Роўна 15 гадоў таму, у Беларусі зніклі былы намеснік прэм'ер-міністра і вядучы апазіцыйны палітык Віктар Ганчар, а таксама паспяховы бізнесмен Анатоль Красоўскі. У апошні раз гэтых дваіх мужчын бачылі, калі яны вярталіся дадому з сауны. Па наяўных звестках, пасля гэтага іх выкралі. Іх целы так і не былі знойдзеныя.

Яны рызыкавалі сваімі жыццямі і светлым будучым, каб супрацьстаяць рэпрэсіям. Іх выкраданні з'яўляюцца вялікай стратай не толькі для іх блізкіх, але і для ўсяго беларускага народа. Калі б яны сёння былі з намі, Віктару Ганчару споўнілася б 56 гадоў, а Анатолю Красоўскаму было б 62 гады.

Сёння мы таксама ўзгадваем Юрыя Захаранку, былога міністра ўнутраных спраў, які выйшаў у адстаўку ў знак пратэсту супраць злоўжыванняў уладаў, а затым знік 7 мая 1999 г., а таксама Дзмітрыя Завадскага, аператара Расійскага тэлеканала ОРТ, які знік 7 ліпеня 2000 г. неўзабаве пасля вяртання з Чачні, дзе ён здымаў дакументальны фільм.

Праведзенае ўладамі расследаванне іх знікненняў да гэтага часу не дало ніякіх істотных вынікаў, так і не адказаўшы на ўсе пытанні іх сем'яў. Згодна з беларускім заканадаўствам, тэрмін даўнасці па расследаванні іх знікненняў заканчваецца ў гэтым годзе.

Мы па-ранейшаму глыбока занепакоеныя лёсам гэтых чатырох мужчын і заклікаем беларускія ўлады падоўжыць тэрмін даўніны, а таксама старанна і адкрыта расследаваць гэтыя знікненні. Сем'і зьніклых заслугоўваюць справядлівасці.

Мы зноў заклікаем беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных і аднавіць іх палітычныя правы. Мы цвёрда верым, што будучыня Беларусі можа быць больш светлай, стабільнай і квітнеючай толькі пры большай адкрытасці грамадства і большай дэмакратыі.

 

*Неафіцыйны пераклад заявы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international