Юрыя Рубцова судзяць за абразу суддзі (абнаўляецца)

2014 2014-09-16T14:50:29+0300 2014-11-19T16:51:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rubcou-juryj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Рубцоў

Юрый Рубцоў

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Менска разглядаецца крымінальная справа актывіста з Гомеля Юрыя Рубцова. Яго вінавацяць у злачынстве, прадугледжаным артыкулам 391 Крымінальнага кодэкса “Абраза суддзі або народнага засядацеля”. Працэс вядзе суддзя Наталля Вайцэховіч.

 

Следства супраць Рубцова распачалося 5 жніўня, калі яго дапыталі ў Савецкім аддзеле Следчага камітэта г. Мінска ў якасці падазраванага.  У аснове абвінавачвання – заява суддзі Савецкага раёна Менска Кірылы Палулеха, які сцвярджае, што пад час разгляду адміністратыўнай справы Юрыя Рубцова яшчэ 28 красавіка, той нібыта абразіў суддзю зневажальнымі словамі.

За абразу суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя санкцыя артыкула прадугледжвае розныя віды пакарання - штраф, папраўчыя працы на тэрмін да двух гадоў, арышт на тэрмін ад трох да шасці месяцаў ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” пільна адсочвае крымінальную справу Юрыя Рубцова і аказвае яму магчымую ў гэтай сітуацыі падтрымку.

 

***

14-50. У судзе збіраюцца актывісты і праваабаронцы. Як паведаміў намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна Валянцін Стэфановіч, супрацоўнікі міліцыі каля суду затрымалі актывіста Іллю Дабратвора. Ім не спадабалася майка “Свабоду палітвязням”, у якую быў апрануты актывіст.

15-00. Ля суда Цэнтральнага раёну падчас працы затрыманыя незалежныя журналісты Аляксандр Баразенка, Наталля Валакіда і Сяргей Сацук. Іх даставілі ў Ленінскі РАУС, піша ў facebook Барыс Гарэцкі. Паводле Наталлі Валакіды, затрыманне праводзілі людзі ў цывільных касцюмах, якія прыехалі з журналістамі і ў РАУС.

15-20. Суд пачаўся. Юрый Рубцоў заявіў хадайніцтва аб  недаверы суддзі. Суддзя вырашае, ці задаволіць гэтае хадайніцтва.

17-00.  Наступнае судовае паседжанне прызначанае на 6 кастрычніка.

Суддзя дапытала Юрыя Рубцова. Ён патлумачыў, што 28 красавіка яго даставілі ў суд Савецкага раёна Менска напаўаголеным і без акуляраў, што абражала ягоную годнасць. Апроч таго, ён не змог азнаёміцца з матэрыяламі адміністратыўнай справы, пакеолькі быў без акуляраў. Таму і сказаў, што гэта “не суд, а судзілішча”.

Затым адбыўся допыт пацярпелага – суддзі суду Савецкага раёна Менска Кірылы Палулеха.

Былі дапытаныя сведкі: супрацоўнікі АМАП Шарко і Андрэй Белы, а таксама супрацоўнік РУУСа Павал Нелюбовіч, якія прысутнічалі пры разглядзе адміністратыўнай справы і сакратарка Дар’я Стасюк, якія пацьвердзілі словы судзьдзі Палулеха, што Рубцоў абразіў судзьдзю. Яны паведамілі, што Рубцоў нецэнзурна выказваўся, казаў, што гэта не суд, а судзілішча, і назваў суддзю Кірыла Палулеха “падонкам”.

На працэс з’явіліся ня ўсе сведкі, судовае паседжанне з гэтае нагоды перанесенае на 10 гадзін раніцы 6 кастрычніка.

 

Працяг судовага працэсу - 6 кастрычніка. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international