Павел Севярынец прэзентаваў «Беларускую глыбіню» у Мазыры

2014 2014-09-15T22:37:27+0300 2014-09-15T22:37:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sieviaryniec_pavel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Севярынец. Фота baj.by

Павел Севярынец. Фота baj.by

13 верасня ў Мазыры пры ўдзеле і падтрымцы рэгіянальнага аддзялення Праваабарончага цэнтра «Вясна» адбылася сустрэча мясцовых грамадскіх актывістаў з былым палітвязнем, адным з лідэраў беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў Паўлам Севярынцам. Як паведаміў мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун, палітык прэзентаваў сваю кнігу «Беларуская глыбіня», напісаную ім пры адбыцці пакарання на «хіміі» у вёсцы Куплін Пружанскага раёна.

На сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні правядзення сацыяльных, інфармацыйных кампаній па абароне грамадскіх інтарэсаў грамадзян, узаемадзеянне паміж актывістамі розных партыяў, рухаў і грамадскіх арганізацый падчас гэтых кампаній. Адбыўся абмен досведам па актывізацыі працы з насельніцтвам рэгіёна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international