Палітвязьню Ігару Аліневічу дазволілі працаваць на дрэваапрацоўцы

2014 2014-09-15T09:37:05+0300 2014-09-15T09:37:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ihar-alinevicz.jpg
Ігар Аліневіч

Ігар Аліневіч

Тыповую для вязьняў з савецкіх часоў працу атрымаў у калёніі «Віцьба-3» палітвязень Ігар Аліневіч.

Ягоны бацька Ўладзімер Аліневіч яшчэ дакладна ня ведае, што менавіта робіць ягоны сын, якога ў «Віцьбу-3» перавялі толькі ў ліпені:

«Нешта робіць на дрэваапрацоўцы, але што дакладна, ня ведаю. У нас жа пакуль не было ані доўгатэрміновага, ані кароткага спатканьня. Вось падчас першага ў гэтай калёніі спатканьня распытаем больш падрабязна, што робіць. Пакуль ведаю, што з дрэвам працуе».

Паводле Ўладзімера Аліневіча, у калёніі пад Віцебскам ягонаму сыну ўжо выдалі тэлефонную картку, і ён можа хоць зрэдку, але рэгулярна тэлефанаваць дадому. У наваполацкай калёніі, дзе Ігар Аліневіч адбыў больш за 3 гады, гэтай магчымасьці ён фактычна быў пазбаўлены. Рэгулярна ад Ігара Аліневіча даходзяць і лісты.

Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч быў асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня па абвінавачаньні ў хуліганскіх дзеяньнях адносна афіцыйных будынкаў. Сваёй віны Аліневіч не прызнаў і адмовіўся пісаць прашэньне аб памілаваньні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international