Баранавічы: па скарзе актывіста падаткавікоў абавязалі вызначыць пастаяннае месца для кнігі скаргаў і прапановаў

2014 2014-09-15T00:37:34+0300 2014-09-15T09:31:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-padatkavaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Індывідульны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус атрымаў ліст за подпісам начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па г. Баранавічы В.І. Сухаверхія. У ім паведамляецца, што для ўдасканалення працы з грамадзянамі загадам № 91 начальніка інспекцыі ад 12.09.2014 года вызначана месца знаходжання кнігі скаргаў і прапановаў: гэта кабінет № 204 – прыёмная кіраўніка інспекцыі. Далей ў адказе чыноўніка гаворыцца, што па першым патрабаванні кніга выдаеццаа ў працоўныя дні старэйшым інспектарам канцылярыі Матвіенка М.І, а ў яе адсутнасць – загадчыцай канцылярыі Шохінай Т.С.

– Я некалькі разоў прыходзіў у інспекцыю, але кнігу шукалі некалькі гадзін, спадзяючыся, напэўна, што я не вытрымаю і адмоўлюся ад сваіх прапановаў. Мяне далікатна адпраўлялі з кабінета ў кабінет, а кнігу так і не прадставілі. Толькі пасля таго, як я зрабіў некалькі тэлефонных званкоў у Міністэрства па падатках і зборах г. Мінска і Брэста, такая кніга мне была прадстаўлена, – паведаміў Мікалай Чарнавус.

У сувязі з гэтым грамадскі актывіст накіраваў заяву ў Міністэрства на падатках і зборах, якое абавязала начальніка Баранавіцкай падатковай інспекцыі вызначыць месца знаходжання кнігі скаргаў і прапановаў, каб грамадзянам было зручна ўносіць свае заўвагі, прапановы і ініцыятывы.

 

фота: Мікалай Чарнавус і баранавіцкія прадпрымальнікі перад будынкам ІМПЗ

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international