Ice Bucket Challenge. Праваабаронцы "Вясны" ў падтрымку «Усход-SOS» (відэа)

2014 2014-09-12T17:29:40+0300 2014-09-12T17:29:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ice_bucket_challenge-viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ice Bucket Challenge. Таццяна Рэвяка і Андрэй Палуда ў падтрымку «Усход-SOS»

Ice Bucket Challenge. Таццяна Рэвяка і Андрэй Палуда ў падтрымку «Усход-SOS»

Прадстаўнікі Праваабарончага цэнтру "Вясна" бяруць удзел у дабрачынным флэшмобе ў падтрымку дзейнасці ўкраінскай ініцыятывы «Усход-SOS».

Сутнасць папулярнай віруснай акцыі Ice Bucket Challenge, як вядома, заключаецца ў тым, што ўдзельнікі, якія атрымалі адпаведны выклік у сацыяльных сетках, павінны абліць сябе вядром ледзяной вады і зрабіць ахвяраванне, кінуўшы выклік яшчэ тром удзельнікам. Гэта трэба зрабіць на працягу 24 гадзін, засняўшы працэс на відэа. У выпадку адмовы ад удзелу ў акцыі, яны павінны ўнесці ахвяраванне ў дабрачынны фонд у памеры ста даляраў. Ініцыяваны ў ЗША з абсалютна канкрэтнай нагоды марафон па зборы грошай, паступова стаў праводзіцца ў лакальных мэтах.

Днямі праваабаронца "Вясны" Андрэй Палуда атрымаў выклік ад украінскіх калегаў з заклікам падтрымаць грамадзянскую ініцыятыву «Усход-SOS», якая працуе ў Кіеве ў дапамогу вымушаным перасяленцам з усходу Украіны. «Я атрымаў выклік ад Вадзіма Піваварава, гэта вядомы ўкраінскі праваабаронца, які ўзначальвае арганізацыю па маніторынгу захавання правоў чалавека ў праваахоўных органах. Ён сказаў, што сваім флэшмобам падтрымлівае «Усход-SOS». Я з вялікім гонарам прыняў гэтую эстафету, таму што лічу гэта рэальнай магчымасцю падтрымаць гэтую грамадзянскую ініцыятыву, неяк дапамагчы людзям, якія пацярпелі ад баявых дзеянняў, і людзям, якія займаюцца праблемамі гэтых пацярпелых», - распавядае Андрэй Палуда.

Выканаўшы ўмовы дабрачыннай акцыі, ён перадаў эстафету сваёй калезе Таццяне Рэвяка. Трэба адзначыць, што сёння ў ініцыятыве «Усход-SOS» працуюць людзі, з якімі «Вясна» многія гады супрацоўнічае ў рамках адукацыйных праграм у галіне правоў чалавека. Напрыклад, з праваабарончым цэнтрам «Поступ», які працаваў у Луганску пад кіраўніцтвам Канстанціна Рэвуцкага. «Мы не адзін год асабіста знаёмыя з тымі людзьмі, якія арганізавалі«Усход-SOS»і цяпер займаюцца гэтай дзейнасцю. Гэта Канстанцін Рэвуцкі, Аляксандра Дварэцкая, Наталля Трэніна, Юлія Красільнікава і іх аднадумцы», - кажа Андрэй Палуда. Амаль усе з названых актывістаў ініцыятывы самі з'яўляюцца вымушанымі перасяленцамі з Луганску і Крыму, і натуральна, што ў такія складаныя для сваіх землякоў часы яны большую частку свайго часу аддаюць валанцёрскай працы. «Праблемы перасяленцаў ім вельмі блізкія, таму што яны самі таксама страцілі жытло і сталую працу, - кажа Андрэй Палуда. - І я па-сяброўску ганаруся імі, таму што гэтыя велізарныя цяжкасці ў асабістым жыцці ніяк не зменшылі іх актыўнасці, ініцыятыўнасці, сілаў і жадання дапамагаць людзям, якія трапілі ў бяду».

«Я моцна абдымаю ўсіх нашых калегаў-праваабаронцаў, якія цяпер на перадавой, якія дапамагаюць адстойваць незалежнасць і правы чалавека ў сваёй краіне, дэмакратыю і каштоўнасць чалавечай годнасці», - кажа Таццяна Рэвяка ў відэазвароце, запісаным падчас сённяшняга флэш-мобу. Беручы ўдзел у дабрачынным марафоне, прадстаўнікі "Вясны" выказваюць салідарнасць не толькі з калегамі-праваабаронцамі, але і з усім народам Украіны. «Дарагія украінцы, мы заўсёды былі, ёсць і будзем братамі. І я моцна жадаю, каб вайна на вашай зямлі скончылася. Каб як мага хутчэй зажылі нанесеныя гэтай вайной раны», - жадае праваабаронца.

Ice Bucket Challenge. Праваабаронцы "Вясны" ў падтрымку «Усход-SOS» (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international