Гомель: суд па зыску Андруся Цянюты да ГДУ ім.Ф.Скарыны адклалі з-за выкліку ў суд перакладчыка на беларускую мову

2014 2014-09-12T13:54:17+0300 2014-09-12T13:54:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/andrus_cianiuta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрусь Цянюта, "Малады Фронт"

Андрусь Цянюта, "Малады Фронт"

12 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля пачаўся разгляд грамадзянскай справы сустаршыні «Маладога фронту» Андруся Цянюты. У траўні 2014 года яго адлічылі з ГДУ ім.Ф.Скарыны, дзе ён навучаўся на трэцім курсе завочнапа спецыяльнасці «Правазнаўства». Афіцыйная фармулёўка падпісанага рэктарам загаду аб адлічэнні - «за сістэматычныя супрацьпраўныя дзеянні ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі і правіламі ўнутранага распарадку». Маецца на ўвазе прыцягненне актывіста да адміністрацыйнай адказнасці – арышту на 10 сутак нібыта за нецэнзурную лаянку і непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. Сам актывіст лічыць затрыманне і арышт прэвентыўнымі мерамі напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску. Нагадаем, перад пачаткам Чэмпіянату свету па хакеі дзесяткі актывістаў апазіцыі трапілі за краты па абвінавачаннях у дробным хуліганстве ці непадпарадкаванню міліцыі.

Андрусь Цянюта лічыць сваё адлічэнне незаконным і палітычна матываваным, таму звярнуўся ў суд з зыскам, адказчыкам па якім з'яўляецца ВНУ.

Справу разглядае суддзя Вольга Казлова. Заяўнік выступіў з хадайніцтвам весці працэс на беларускай мове, каб рэалізаваць сваё права, гарантаванае Канстытуцыяй. Суддзя запярэчыла, што малады чалавек валодае рускай мовай, і таму няма неабходнасці весці працэс на беларускай мове ці выклікаць у суд перакладчыка. Андрусь Цянюта з гэтым не пагадзіўся, у выніку суддзя задаволіла хадайніцтва і адклала разгляд справы да 16 верасня – у суд будзе запрошаны перакладчык.

Варта дадаць, што дзяржаўныя служачыя абавязаны валодаць афіцыйнымі мовамі – як рускай, так і беларускай. У рэальнасці ж у Беларусі, прынамсі, у Гомелі на суды часам выклікаюць перакладчыкаў, бо суддзі не ў стане весці працэс на беларускай мове.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international