Сёння – чарговы суд над Паўлам Вінаградавым

2014 2014-09-12T08:28:05+0300 2014-09-12T08:28:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pavel-vinagradau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Вінаградаў

Павел Вінаградаў

Зранку 11 верасня актывіст моладзевай ініцыятывы «Змена» Павел Вінаградаў выправіўся ў РУУС Маскоўскага раёна па месцы жыхарства, каб па ўмовах прэвентыўнага нагляду, усталяванага за ім, адзначыцца ў аддзеле. Пасля гэтага сувязь з ім перарвалася болей чым на шэсць гадзін.

Толькі ўвечары ягоная жонка Святлана змагла даведацца ў дзяжурнага міліцыянера РУУСа, што Паўла павязуць на Акрэсціна, у Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў, маўляў, заўтра будзе суд.

Літаральна перад гэтым, 10 верасня да яго ў кватэру прыйшлонекалькі супрацоўнікаў міліцыі, паведаміўшы, што ім трэба праверыць жыллёвыя ўмовы актывіста, а яму прапанавалі збірацца, каб паехаць разам з імі ў РУУС. Аднак затым міліцыянтам нехта патэлефанаваў, пасля чаго Вінаградава пакінулі ў спакоі. Як бачна – ненадоўга.

Зусім нядаўна, у жніўні, Паўла Вінаградава безпадстаўна пакаралі адміністратыўным арыштам на 10 сутак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international