Затрыманне Алены Дубаносавай следчы камітэт лічыць законным

2014 2014-09-11T23:38:06+0300 2014-09-12T08:42:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dubanosava-milic-zatrym-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Леанід Дубаносаў з Мікашэвічаў атрымаў адказ на сваю скаргу аб затрыманні на вуліцы яго жонкі Алены і змяшчэнні яе на 3 сутак у следчы ізалятар. Старэйшы следчага следчага аддзялення Лунінецкага раённага следчага камітэта па Брэсцкай вобласці маёр Колчын паведаміў, што ў выніку праверкі крымінальная справа ў адносінах да супрацоўнікаў аддзела барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Лунінецкага РАУС Уладзіміра Макейчыка і Аляксандра Ермаковіча, якія затрымлівалі Алену Дубаносаву, узбуджацца не будзе ў сувязі з адсутнасцю ў іх дзеяннях складу злачынства. Адначасова ў лісце паведамляецца, што і ў адносінах да Алены Дубаносавай таксама крымінальная справа не будзе заведзена “за адсутнасцю ў яе дзеяннях складу злачынства”.

Рашэнне адносна адмовы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы на супрацоўнікаў міліцыі Леанід Дубаносаў збіраецца абскарджваць у вышэйстаячых арганізацыях.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international