Вярхоўны суд Кыргызстана адмаўляецца пераглядаць пажыццёвы прысуд праваабаронцу Азімжону Аскараву

2014 2014-09-11T15:08:32+0300 2014-09-11T15:14:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), асуджае апошняе рашэнне суда аб асуджэнні праваабаронцы Азімжона Аскарава да пажыццёвага зняволення.

 

Парыж-Жэнева, 9 верасня 2014

3-га верасня 2014 года Вярхоўны суд Кыргызстана адхіліў скаргу Азімжона Аскарава супраць прысуду. Аскараў, этнічны ўзбек, вядомы праваабаронца, старшыня праваабарончай арганізацыі "Паветра" (Air), якая засведчвала выпадкі жорсткага абыходжання паліцыі з затрыманымі ды назірала за станам з правамі чалавека ў мясцовасці Джалал-Абад, у прыватнасці – гвалтоўныя падзеі ў Базар-Каргоне ў чэрвені 2010 года. У выніку несправядлівага і палітычна матываванага судовага працэсу ён быў прызнаны вінаватым у забойстве паліцэйскага падчас жорсткіх сутыкненняў паміж кыргызамі і ўзбекамі на поўдні Кыргызстана. 15 верасня 2014 года спаўняецца чатыры гады з часу, калі абласны суд асудзіў 60-гадовага праваабаронцу да пажыццёвага зняволення.
 
У кастрычніку 2011 года каманда абароны А. Аскарава правяла асабістае расследаванне і сабрала доказы, якія сведчаць аб невінаватасці апошняга ды ўказваюць на катаванні і бесчалавечнае абыходжанне з ім. Пасля некалькіх гадоў ціску, у траўні 2013 года па загадзе намесніка Генеральнага пракурора Рэспублікі Кыргызстан было распачатае новае расследаванне. Аднак праз дзевяць месяцаў яно было спыненае праз адсутнасць прававой асновы.
 
30 красавіка 2014 года Бішкекскі раённы суд задаволіў скаргу А. Аскарава на спыненне расследавання на падставе артыкула 131 Крымінальнага кодэкса Кыргызстана. Нягледзячы на адсутнасць яснасці і недахопы Крымінальнага працэсуальнага кодэкса, пасля звароту Генеральнай пракуратуры Кыргызстана рашэннем ад 12 чэрвеня справа была перададзеная ў Вярхоўны суд. 

3-га верасня 2014 года Вярхоўны суд адмяніў рашэнне Бішкекска раённага суда ад 30 красавіка 2014 года аб узнаўленні расследавання па справе А. Аскарава. Паводле атрыманых звестак, слуханне было адзначанае актамі запалохванняў у дачыненні да А. Аскарава. Паведамляецца, што некалькі невядомых асобаў спынілі паседжанне суда і вывелі асуджанага з залы для гутаркі сам-насам. 

Абсерваторыя нагадвае, што 15 верасня 2010 года, Азімжон Аскараў быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення пасля таго як быў прызнаны вінаватым у забойстве паліцэйскага. Іншыя этнічныя ўзбекі былі таксама прысуджаныя да доўгіх тэрмінаў турэмнага зняволення. 10 лістапада 2010 года Апеляцыйны суд пакінуў у сіле пажыццёвы прысуд А. Аскараву ў выніку судовага працэса, адзначанага сур'ёзнымі парушэннямі. 

Абсерваторыя лічыць, што ўся судовая справа ў дачыненні да А. Аскарава мае на мэце выключна ўціск ягонай дзейнасці ў галіне правоў чалавека, і па-ранейшаму глыбока заклапочаная працяглым адвольным затрыманнем А. Аскарава, а таксама меркаванымі актамі катаванняў і кепскага абыходжання з ім у зняволенні. 

Адпаведна, Абсерваторыя заклікае ўлады Кыргызстана забяспечыць пры любых абставінах фізічную і псіхалагічную недатыкальнасць А. Азімжана Аскарава, а таксама забяспечыць яго неадкладнае і безумоўнае вызваленне,паколькі ўтрыманне яго пад вартай з'яўляецца адвольным і скіраваным на ўціск ягонай праваабарончай дзейнасці. 

У агульным, Абсерваторыя зноў паўтарае свой заклік цалкам трымацца Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, у адпаведнасці з Мінімальнымі стандартнымі правіламі абыходжання са зняволенымі, настойліва заклікае ўлады Кыргызстана выконваць палажэнні Дэкларацыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па абароне праваабаронцаў, прынятай Генеральнай Асамблеяй ААН 9 снежня 1998 года, і забяспечыць пры любых абставінах павагу да правоў чалавека і асноўных свабодаў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека і міжнароднымі дакументамі, ратыфікаванымі Кыргызстанам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international