У Магілёве больш за 20 грамадзян просяць браму Свята-Мікольскага манастыра вярнуць у першапачатковы выгляд

2014 2014-09-10T22:09:07+0300 2014-09-10T22:09:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sviata-nikolski-manastur-magileu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адпаведны зварот яны накіравалі ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Грамадзяне абураныя тым, што на ўяздной браме ХVІІ стагоддзя Свята-Мікольскага манастыра вырасла “цыбуліна”. На іх думку, яе з’яўленне не было ні з кім узгоднена, і толькі сапсавала непаўторнасць адзінага застаўшагася ў Магілёве помніка дойлідства ў стыле Магілёўскага барокка.

Падпісанты адзначаюць, што менавіта з рэстаўрацыі  ўяздной брамы ХVІІ стагоддзя пачалося архітэктурнае адраджэнне Магілёва ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Калі браму адраджалі пад кіраўніцтвам археолага і гісторыка Алега Трусава, ніякай “цыбуліны” тады там не было.

Грамадзяне адзначаюць, што тыя, хто ўсталяваў падобны царкоўны атрыбут, праявілі недальнабачнасць, бо комплекс манастыра мае шанцы ў будучыні быць далучыным да сусветнай архітэктурна-культурнай спадчыны ЮНЭСКА, аднак калі мясцовыя чыноўнікі будуць глядзець заплюшчыўшы вочы на падобныя свавольствы, то гэты статус манастыр ніколі не займее. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international