viasna on patreon

У Брэсце абмяркоўвалі праблемы правоў чалавека ў рэгіёне

2014 2014-09-10T22:02:22+0300 2014-09-10T22:02:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-sustr-pravaabar-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 верасня праваабаронцы і грамадскія актывісты з розных рэгіёнаў Брэсцкай вобласці, каб абмеркаваць праблемы ў сферы правоў чалавека.

Удзельнікі гаварылі пра тое, што беспрацоўе з’яўляецца агульнай праблемай, асабліва складаная сітуацыя з гэтым у Драгічынскім раёне і Мікашэвічах Лунінецкага раёна. У Драгічынскім раёне калі старшыня калгаса і старшыня райвыканкама даведаліся, што больш гектара зямлі выдзелілі вядомаму ў раёне апазіцыянеру-фермеру Уладзіміру Казеку, ужо выдзеленую, аформленую зямлю забралі.

Праваабаронца Сяргей Гоўша лічыць вельмі вострай праблемай знішчэнне беларускай мовы.

Прысутныя адзначылі тупіковую сітуацыю ў магчымасці аднаўлення правоў. Большасць скаргаў, скіраваныя ў вышэйстаячыя арганізацыі, вяртаюцца для вырашэння да тых чыноўнікаў, на каго скардзяцца, і, як правіла, вынік нулявы. Вялікія праблемы існуюць з судамі і пракуратурай як дзяржаўнымі інстытытамі, якія павінны забяспечваць законнасць і выкананне правоў грамадзян.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства