У Магілёве невядомыя пракалолі шыны аўтамабіля маці актывіста Ігара Барысава

2014 2014-09-10T21:36:39+0300 2014-09-10T21:36:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/barysau-igar-auto-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Агулам на шынамантажы налічылі 16 праколаў.

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Барысаў.

-          Здарэнне адбылося 8 верасня. Мая маці вярталася з працы і заўважыла, што аўтамабіль стаіць на паркоўцы не на шынах, а на дысках. 9 верасня я напісаў заяву ў міліцыю ў сувязі з інцыдэнтам, - кажа Ігар Барысаў.

Сацыял-дэмакрат адзначае, што аўтамабіль “Аўдзі” з’яўляецца сямейным, і ён ім таксама карыстаецца час ад часу. Машына стаяла на паркоўцы і нікому не замінала. Іншыя аўтамабілі не былі пашкоджаны.

-          За некалькі дзён да інцыдэнту да маёй маці прыходзілі на працу супрацоўнікі спецслужбаў і цікавіліся, калі з ёй будзе перазаключаны працоўны кантракт, аднак яны спазніліся на 1 дзень. Пра гэты выпадак з’явіўся артыкул на сайце ПЦ “Вясна”. Верагодна, што праколатыя шыны на сямейным аўтамабілі з’яўляюцца помстай за тое, што прыход “чэкістаў” на прадпрыемства стаў вядомы ўсім, - працягвае Барысаў.

Нагадаем, што пад пільную ўвагу намеснік старшыні БСДП Ігар Барысаў патрапіў пасля таго, як быў затрыманы ў ліпені бягучага года інспектарамі ДАІ з накладамі незалежных газет “НАШ Магілёў” і “Сацыял-дэмакрат”.  Агулам міліцыянты канфіскавалі 11 800 выданняў. Суд пастанавіў выданні канфіскаваць, а сацыял-дэмакрату выплаціць штраф у памеры 4,5 мільёнаў рублёў за распаўсюд выданняў. На дадзены момант прысуджаны судом штраф абскарджваецца ў Магілёўскім абласным судзе.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international