Cкасаваньне сьмяротнага пакараньня можа быць унесенае ў праграму БНФ

2014 2014-09-10T16:12:34+0300 2014-09-10T16:12:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae1.jpg

Як паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, на разгляд XVI Зьезду Партыі БНФ, які адбудзецца 13 верасьня, будуць вынесеныя зьмены і дапаўненьні да партыйнай праграмы. Абноўленая рэдакцыя праграмы была распрацаваная палітычная камісіяй БНФ і папярэдне ўхваленая партыйным Соймам.

‑ Гаворка не вядзецца пра кардынальнае рэфармаваньне дзеючай праграмы Беларускага Народнага Фронту, прынятай у 2002 годзе. Большасьць зьменаў маюць тактычны характар і скіраваныя на набліжэньне праграмы да актуальных палітычных рэаліяў. Каштоўнасныя рэчы, датычныя абароны нацыянальных інтарэсаў, нацыянальна-дэмакратычныя прынцыпы БНФ застаюцца нязьменныя.

Разам з тым некаторыя з прапанаваных новых нормаў – дастаткова істотныя. Напрыклад, у праграму прапанавана ўнесьці палажэньне аб скасаваньні сьмяротнага пакараньня. Гэтая тэза гучала ўжо ў часе ранейшых палітычных кампаніяў партыі і фігуравала ў перадвыбарчай плятформе кандыдата ў прэзыдэнты  Рыгора Кастусёва на мінулых выбарах, хоць у праграме да гэтага часу яе не было, – адзначыў Аляксей Янукевіч.

Праект новай рэдакцыі праграмы ўключае ў  сябе зьмяненьне візіі вайсковай ды адукацыйнай палітыкі, удакладненьне асобных палажэньняў эканамічнага блёку, замацаваньне нормаў пра абарону правоў чалавека (у прыватнасьці, у праграму прапануецца ўвесьці нормы аб барацьбе з дыскрымінацыяй ды іншыя аспэкты набліжэньня да прававых стандартаў Рады Эўропы).

Прапановы па зьмене партыйнай праграмы будуць прадстаўленыя для абмеркаваньня дэлегатам ад тэрытарыяльных суполак партыі і разгледжаныя на XVI З’ездзе Партыі БНФ  13 верасьня.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international