Партыі БНФ зноў адмовілі ў памяшканні для правядзення з’езду

2014 2014-09-10T16:03:33+0300 2014-09-10T16:03:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/partyja_bnf.jpg

Партыя БНФ сутыкаецца з масавымі адмовамі ў арэндзе памяшкання для правядзеньня XVI з’езду партыі, які прызначаны на 13 верасня. 

Так, у арэндзе ўжо на розных падставах адмовілі каля  20 палацаў культуры і канфэрэнц-залаў у Мінску. У тым ліку адмовіўся прадаставіць памяшканьне і Палац культуры Менскага трактарнага заводу, дзе адбываліся некалькі партыйных з’ездаў у апошнія гады.

Літаральна ўчора 9 верасня ў апошні момант адмовіліся прадаставіць памяшканне ў рэспубліканскім палацы культуры імя Шарко ў Менску, хоць на патрабаванне адміністрацыі гэтага памяшкання былі атрыманыя паперы з Менгарвыканкама аб адсутнасці пярэчанняў наконт правядзення мерапрыемства.

У выніку правядзенне з'езда Партыі БНФ знаходзіцца пад пагрозай зрыву. Управа Партыі БНФ тэрмінова шукае альтэрнатыўную пляцоўку. На дадзены момант на з’езд БНФ вылучана каля 200 дэлегатаў.

— Ніколі пры падрыхтоўцы з’ездаў БНФ мы не сутыкалісі з такімі масавымі адмовамі ў арэндзе памяшкання. Не выключаю, што гэтыя перашкоды ствараюцца таму, што на паседжанні плануецца вызначэнне пазіцыі партыі па будучых прэзідэнцкіх выбарах. Але я, як старшыня партыі, адказна заяўляю: як бы не хацелася б нашым непрыяцелям, XVI справаздачна-выбарчы з’езд Партыі БНФ адбудзецца, — сказаў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international