Салігорск: Парушэнне закону чыноўнікі не прызналі, але насустрач грамадскасці пайшлі

2014 2014-09-09T19:23:51+0300 2014-09-10T11:09:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/budoulia..jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія чыноўнікі не прызналі незаконнасць планаў пабудаўніцтве скразной аўтадарогі праз дваравую тэрыторыю паміж вуліцамі Заслонава і Багамолава. Аднак, “улічваючы звароты грамадзян аб змене канфігурацыі праезда”, Салігорскім УКБ былі ўнесены змены ў будаўнічы праект. Такі афіцыйны адказ па ўзніклай праблеме атрымалі актывісты мясцовай ініцыятывы “Абаронім лес”.

Нагадаем, напачатку жніўня ў сталіцы шахцёраў адбыўся масавы сход жыхароў шматпавярховага дому №53 па вуліцы Заслонава з удзелам гарадскіх уладаў. Салігорцы вылучылі чыноўнікам шэраг патрабаванняў, асноўным з якіх была адмена будаўніцтва скарзной дарогі праз іх двор.

Пра акалічнасці справы распавядае адзін з ініцыятараў сходу Уладзімір Шыла:

- Пасля сходу я сустракаўся з намеснікам старшыні райвыканкаму па ЖКГ і добраўпарадкаванні Анатолем Даўгалеўцом. Так, яны ідуць насустрач у пытанні адмены будаўніцтва скразнога праезду. Аднак іншых зменаў у праект, звязаных з гэтай адменай, яны рабіць не збіраюцца. У даволі нахабнай форме мне было заяўлена, што жыхарам гораду, маўляў, будуюць жытло, а яны, бачце вы, яшчэ маюць нахабства патрабаваць, каб дваравы асяродак каля гэтага жытла быў камфортным.

Па словах актывіста, на дадзены момант жыхары дому абмяркоўваюць свае далейшыя крокі па абароне права на спрыяльны навакольны асяродак. Сярод імаверных варыянтаў далейшага развіцца падзеяў разглядаецца пытанне судовага разбіральніцтва.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international