Сёння – Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў!

2014 2014-09-08T12:43:03+0300 2014-09-08T12:43:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhurnalisty_cisk.jpg

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” віншуе ўсіх сваіх калег з прафесійным святам!

Салідарнасць — гэта дзейная неабыякавасць, гатоўнасць падтрымаць і прыйсці на дапамогу. Часта — адзіны спосаб адстаяць свае інтарэсы.

Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў адзначаецца ў свеце з 1958 года. З таго часу мінула ўжо больш за паўстагоддзя. Але сэнс слова «салідарнасць» не змяніўся, як не знікла і патрэба ў журналісцкай салідарнасці, асабліва ў Беларусі. Вельмі важна, каб мы, беларускія журналісты, адчувалі сябе прафесійнай супольнасцю і ўнутры краіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства