Круглы стол на тэму смяротнага пакарання адбыўся ў Гомелі

2014 2014-09-05T23:10:58+0300 2014-09-05T23:10:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі 5 верасня прайшоў круглы стол «Таму што мы людзі: тэорыя і практыка ў абмеркаваннях тэмы каштоўнасці чалавечага жыцця». Удзел у мерапрыемстве прынялі праваабаронцы, выкладчыкі ВНУ, а таксама прадстаўнікі міжканфесійнай місіі «Хрысціянскае сацыяльнае служэнне». Мэта мерапрыемства -- данесці да грамадства хрысціянскі погляд на смяротнае пакаранне. Міжканфесійная місія падрыхтавала адмысловы зборнік казанняў святароў розных канфесій, у якіх ідзе гаворка па святасць і недатыкальнасць жыцця. Удзельнікі мерапрыемства сышліся на думцы, што важна, каб духоўныя лідэры традыцыйных канфесій выступілі перад вернікамі з акрэсленай пазіцыяй наконт смяротнага пакарання.

Са сваімі аргументамі, што смяротнае пакаранне адназначна павінна быць адменена, выступіў праваабаронца Леанід Судаленка, які аказваў юрыдычную дапамогу асуджанаму да расстрэлу жыхару Гомеля Аляксандру Грунову, які здзейсніў жорсткае забойства 23-гадовай жыхаркі Гомеля Наталлі Емельянчыкавай. Нагадаем, да вышэйшай меры пакарання жыхар Гомеля быў асуджаны двойчы. Прысуд абласнога суда адмяніў Вярхоўны суд і накіраваў справу на новы разгляд. Другі разгляд справы ў судзе зноў меў вынікам смяротнае пакаранне. Пакуль яшчэ дзяржава не выканала прысуд у дачыненні Аляксандра Грунова.

Асноўнай тэмай абмеркавання ў Гомелі быў хрысціянскі погляд на праблему смяротнага пакарання. Праваабаронца БХК Віктар Адзіночанка звярнуў увагу, што каля 80% жыхароў Беларусі лічаць сябе веруючымі. Разам з тым, прыкладна такі ж працэнт выступае за смяротнае пакаранне. Праваабаронца прыйшоў да высновы, што рэлігійнасць носіць дэкларатыўны характар, і на самой справе веруючых людзей значна менш. Праваабаронца падкрэсліў, што наяўнасць альбо адсутнасць смяротнага пакарання не ўплывае на ўзровень злачыннасці.

На мерапрыемстве былі агучаны пазіцыі і аргументацыя прыхільнікаў і праціўнікаў смяротнага пакарання, стаўленне да альтэрнатыўных мер пакарання грамадзян Беларусі.

У 2013 годзе па замове «Міжнароднай турэмнай рэформы» Дэпартамент сацыялагічных і маркетынгавых даследаванняў групы кампаній «САТІО» (г. Мінск) правёў комплексныя сацыялагічныя даследаванні па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Даследаванне было прысвечана адносінам жыхароў краіны да відаў пакарання, у тым ліку да ўжывання смяротнага пакарання і яе альтэрнатыў. Галоўнай асаблівасцю вынікаў даследаванняў стала выяўленне шырокага спектру меркаванняў і пазіцый у дачыненні да да смяротнага пакарання. Гэтыя вынікі даюць магчымасць па новаму зірнуць на прадмет дыскусіі - адмяняць ці не адмяняць смяротнае пакаранне.

На прамое пытанне аб адмене смяротнага пакарання больш за палову апытаных жыхароў Беларусі (63,8%) выступілі ў падтрымку яго ўжывання. Пры гэтым 36,5% безумоўна падтрымліваюць смяротнае пакаранне, а 31% цалкам падтрымліваюць яго адмену. Каля 1/3 астатніх апытаных прытрымліваюцца таго ці іншага боку, але з істотнымі агаворкамі. Вынікі паказалі, што большая частка такіх умоў звязана з умовамі абмежаванні смяротнага пакарання: 12,4% - лічаць найбольш адэкватным сродкам ўвядзенне мараторыя, 14,5% - згодны з адменай смяротнага пакарання ў перспектыве, 16,6% - лічаць, што смяротнае пакаранне трэба адмяніць неадкладна.

З іншага боку: 36,2% - лічаць, што смяротнае пакаранне трэба пакінуць у існуючых рамках, 10% - пашырыць яго ўжыванне.

Апытанне паказаоа нізкую дасведчанасць насельніцтва ў дачыненні да да самой тэме смяротнага пакарання ў краіне, што было самым нечаканым ў ацэнцы вынікаў даследаванняў. Аказалася, што ўзровень некарэктнай дасведчанасці аб рэальным становішчы спраў з пункту гледжання прымянення і выканання смяротных прысудаў значны і складае 32,8%. З іх 9,7% апытаных лічыць, што смяротнае пакаранне адменена, 7,1% - што смяротнае пакаранне не ўжывалася шмат гадоў, 5,5% - што ў краіне ўведзены мараторый і 10,5% не змаглі адказаць. Такі ўзровень інфармавання насельніцтва, з аднаго боку, паказаў нізкую цікавасць да гэтай тэмы, з другога, нязначны аб'ём дакладнай тэматычнай інфармацыі, якую атрымліваюць беларусы.

Пазіцыя жыхароў Беларусі значна змяняецца ў залежнасці ад узросту і рэлігійных перакананняў рэспандэнтаў. Так, можна назіраць прапарцыйнае ўзрастанне колькасці прыхільнікаў смяротнай кары з павелічэннем ўзросту рэспандэнтаў: ад 30% моладзі (ад 18 да 30 гадоў) да 42,3% людзей пенсійнага ўзросту (61 гадоў і старэй). Можна канстатаваць устойлівую тэндэнцыю ў змене каштоўнасных арыенціраў для новага пакалення.

У выніку даследавання ўпершыню былі атрыманы падрабязныя звесткі пра аргументы людзей, якія выступаюць за тую ці іншую пазіцыю ў дачыненні да зжывання смяротнага пакарання. У 36,5% перакананых прыхільнікаў смяротнага пакарання галоўным аргументам з'яўляецца «адэкватнае пакаранне за здзейсненае злачынства». Дадатковым аргументам у падтрымку смяротнага пакарання з'яўляецца довад пра пачуццё бяспекі.

31,0% апытаных - перакананых праціўнікаў вышэйшай меры пакарання сваю пазіцыю тлумачаць каштоўнасцю чалавечага жыцця. 48% лічаць, што дзяржава «не можа адбіраць чалавечае жыццё», а 47,3% абгрунтоўваюць сваю пазіцыю небяспекай судовай памылкі.

Значная частка жыхароў - 73,5% супраць 9,7% - асцерагаюцца судовых памылак і прытрымліваюцца пазіцыі: «горш асудзіць невінаватага, чым дазволіць вінаватаму сысці ад пакарання». Актыўныя прыхільнікі смяротнага пакарання лічаць судовыя памылкі недапушчальнымі зусім, адзначаючы, што «павінны давяраць суддзям», іх кампетэнтнасці, фактычна, адстойваючы пазіцыю, што давяраць судовай сістэме неабходна па азначэнні.

Самы высокі працэнт з тых, хто прызнае прыярытэт прэзумпцыі невінаватасці - 86,7% - апынуўся сярод жыхароў беларускай вёскі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international