У Магілёве ціснуць на сям’ю намесніка старшыні БСДП Ігара Барысава

2014 2014-09-04T14:18:01+0300 2014-09-04T14:18:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/111barysauiharmahileucr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Барысаў

Ігар Барысаў

Тры дні таму да яго маці на працу, якая працуе на заводзе “Чырвоны металіст”, завіталі супрацоўнікі КДБ, якія цікавіліся, чым займаецца яе сын і дзе працуе. Таксама пыталіся ў Валянціны Іванаўны, калі ў яе сканчаецца працоўны кантракт, і запатрабавалі ў дырэктара прадпрыемства на яе характарыстыку.

Валянціна Іванаўна кажа, што “візіцёраў” было двое, паводзілі сябе ветліва. Таксама цікавіла іх, ці з’яўляецца яна распаўсюдніцай незалежнай прэсы.

У размове “чэкісты” пацікавіліся, ці працягнулі кантракт рабочаму Юрыю Свірскаму, які з’явіўся ініцыятарам некалькіх калектыўных зваротаў да мясцовых чыноўнікаў з нагоды добраўпарадкавання двароў. Калі ж яны даведаліся, што ён пайшоў на пенсію, і засталося яму адпрацаваць усяго месяц, то былі гэтым вельмі ўсцешаны.

Ігар Барысаў лічыць, што дадзеная ўвага з боку спецслужбаў да яго родных звязана з яго грамадска-палітычнай актыўнасцю і ўзрасла яна напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2015 года.

-         Супрацоўнікі КДБ хочуць запалохаць маіх родных, а таксама стварыць унутрысямейны канфлікт, каб у выніку я перастаў займацца палітыкай. Перакананы, што ўсё гэта звязана з прэзідэнцкімі выбарамі. Гэта паказчык таго, што ўвага да дэмакратычных актывістаў і палітыкаў у сувязі з расійска-украінскай вайной будзе толькі ўзрастаць, - кажа намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Барысаў.

Трэба адзначыць, што 16 ліпеня на трасе Мінск-Магілёў у прыгарадзе Магілёва інспектарамі ДАІ быў прыпынены аўтамабіль Ігара Барысава. Пасля праверкі дакументаў яны паведамілі, што на аўтамабіль паступіла арыенціроўка – на ім нібыта здзейснена хуліганства ў райцэнтры Бялынічы, і для разбіральніцтва неабходна праехаць у Магілёўскі РАУС. У міліцыі падчас агляду аўтамабіля міліцыянты канфіскавалі 11 800 асобнікаў газеты “НАШ Магілёў” і бюлетэня “Сацыял-дэмакрат”. 12 жніўня суддзя Магілёўскага абласнога суда Станіслаў Леўчанка прысудзіў Ігару Барысаву штраф у памеры 4,5 мільёны рублёў за “незаконны” распаўсюд незалежных выданняў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international