Вярхоўны суд Беларусі забараніў назву тэлеканала «Белсат»

2014 2014-09-04T11:06:07+0300 2014-09-04T11:06:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belsat1.jpg

Вярхоўны суд Беларусі сёння абавязаў Польскае тэлебачанне спыніць выкарыстанне гандлёвага знаку «Белсат» пры трансляцыі на тэрыторыю Беларусі, а таксама на старонцы сайта «Белсат» у інтэрнэце, даступным для карыстальнікаў на тэрыторыі Беларусі.

Суд таксама пастанавіў спагнаць з адказчыка 9 998 800 рублёў судовых выдаткаў.

Пазоў супраць кампаніі Telewizja Polska S.A., якой належыць гандлёвая марка «Белсат», быў пададзены ўладальнікам беларускай фірмы «БЕЛСАТплюс» Андрэем Беляковым у маі мінулага года.

Паводле Белякова, яго кампанія, якая займаецца продажам абсталявання для прыёму спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання, нібыта цярпіць страты з-за сугучнасці з назвай тэлеканала. 27 студзеня 2014 года калегія Вярхоўнага суда пазоў Белякова адхіліла ў сувязі з тым, што заяўнік не прадставіў доказаў парушэння ягоных выключных правоў на гандлёвы знак.

Але празь пяць месяцаў Прэзідыум Вярхоўнага суда Беларусі прыняў рашэнне накіраваць пазоў Андрэя Белякова супраць тэлеканала «Белсат» на новы разгляд у сувязі зь нібыта недасканалым вывучэньнем доказаў па справе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international