Праваабаронцы заклікаюць прыняць законапраект аб вымушаных перасяленцах да выбараў ва Украіне

2014 2014-09-04T10:57:27+0300 2014-09-04T10:58:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vr-ua-budynak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы заклікаюць дэпутатаў Вярхоўнай Рады прыняць законапраект "Аб абароне правоў унутрана перамешчаных асобащ" да парламенцкіх выбараў. На думку экспертаў, гэты закон можа рэальна палепшыць становішча перасяленцаў з Крыма і ўсходніх рэгіёнаў Украіны.

Як паведамляе Крымская палявая місія па правах чалавека, законапраект быў распрацаваны ў Адміністрацыі Прэзідэнта ў супрацоўніцтве з міжнароднымі арганізацыямі і праваабаронцамі. Яго зрабіла група народных дэпутатаў, сярод якіх Ірына Герашчанка, Андрэй Шаўчэнка, Валерый Пацкан, Ірына Луцэнка і іншыя.

«Арганізацыі, якія працуюць з змушанымі перасяленцамі, эксперты Рэанімацыйнага пакета рэформаў патрабуюць, каб дэпутаты прынялі гэты законапраект менавіта ў гэтым скліканні парламента. Гэта важна, каб не губляць часу і як мага хутчэй пачаць рэалізацыю закона, які дапаможа перасяленцам», - кажа эксперт Крымскай палявой місіі Таццяна Пячончык.

Паводле яе, законапраект утрымлівае некалькі прынцыпова новых палажэнняў, скіраваных на рашэнне неадкладных пытанняў па жыццезабеспячэнні ўнутрана перамешчаных асобаў і членаў іх сем'яў, а менавіта:

- Спрашчэнне парадку часовай рэгістрацыі вымушаных перасяленцаў, скарачэнне тэрмінаў разгляду заяў аб афармленні і пераафармленні (да аднаго дня). Рэгістрацыя перасяленцаў дазволіць ім атрымаць доступ да ўсяго аб'ёму адміністрацыйных паслугаў, у тым ліку, дазволіць перарэгістраваць бізнес і працягнуць эканамічную дзейнасць;

- Працяг сацыяльных выплат унутрана перамешчаным асобам, забеспячэнне іх сацыяльнымі і медыцынскімі паслугамі;

- Распрацоўка спецыяльных комплексных дзяржаўных праграмаў, стварэнне і вядзенне адзінага рэестра і базы дадзеных ўнутрана перамешчаных асобаў;

- Прадастаўленне вымушаным перасяленцам інфармацыі адносна месцаў пасялення і магчымасцяў працаўладкавання;

- Забеспячэнне дзяржавай сістэмы гарантый сацыяльнага і пенсійнага забеспячэння;

- Фінансаванне расходаў, звязаных з часовым пасяленнем сем'яў унутрана перамешчаных асобаў у дзяржаўныя і камунальныя ўстановы;

- Магчымасць хуткага прыцягнення рэсурсаў міжнародных арганізацый, міжнароднай тэхнічнай дапамогі для ўладкавання месцаў доўгатэрміновага размяшчэння ўнутрана перамешчаных асобаў і прынцыпаў развіцця для іх адпаведнай жыллёвай інфраструктуры.

Мінулы законапраект «Аб прававым статусе асобаў, вымушаных пакінуць месца жыхарства з прычыны часовай акупацыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля ці абставінаў, звязаных з правядзеннем антытэрарыстычнай аперацыі на тэрыторыі Украіны», які дэпутаты Вярхоўнай Рады прынялі 19 чэрвеня, быў заветаваны Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Супраць яго прыняцця выступалі таксама праваабарончыя арганізацыі, заяўляючы, што законапраект парушае правы часова перамешчаных асобаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international