Камісія па выяўленні экстрэмізму ў друкаванай прадукцыі пачне працаваць з 27 верасня

2014 2014-09-04T10:35:54+0300 2014-09-04T10:35:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ekspert.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэспубліканская экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў ёй прыкметаў экстрэмізму пачне працаваць у Беларусі 27 верасня, паведамляе «Ежедневник».

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра інфармацыі Беларусі Уладзімір Матусевіч, гаворка не ідзе пра пазасудовыя рашэнні, на падставе якіх друкаваная прадукцыя будзе забірацца з абарачэння.

Паводле намесніка міністра, камісія створана ў развіццё закона "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму" і будзе толькі выносіць экспертнае заключэнне на прадмет наяўнасці або адсутнасці прыкметаў экстрэмізму. А вось экстрэмісцкімі матэрыялы будуць па-ранейшаму прызнавацца рашэннем суда. Праўда, у аснову рашэння ўсё ж будзе брацца менавіта пазіцыя ствараемай камісіі. Вядома, тэарэтычна заключэнне экспертнай камісіі можна будзе абскардзіць у судовым парадку, але як гэта зрабіць на практыцы, калі іншых экспертаў па экстрэмізму ў Беларусі не будзе, Уладзімір Матусевіч не патлумачыў.

Па сутнасці атрымліваецца, што якраз камісія і будзе асноўным органам, які з 27 верасня пачне вызначаць, якія друкаваныя матэрыялы належаць да экстрэмісцкіх.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international