Журналістаў і актывіста БХД, затрыманых каля “Мацярыка”, адпусцілі праз тры гадзіны

2014 2014-09-04T09:29:25+0300 2014-09-04T16:04:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У другой палове дня 3 верасня на пляцоўцы каля гандлёвага цэнтру «Мацярык» (раён метро “Каменная Горка”) супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух актывістаў БХД, якія збіралі подпісы за адключэнне ў Беларусі расейскіх тэлеканалаў у сувязі з падзеямі ва Ўкраіне, а таксама журналістаў, што асвятлялі падзею. Сярод затрыманых – журналіст "Новага часу"-  Вячаслаў Пяшко.

Усіх даставілі ў Фрунзенскі РУУС Менска, дзе ва ўсіх затрыманых забралі тэлефоны. Як паведаміў ў facebook Дзяніс Садоўскі, на актывіста БХД  быў складзены пратакол апытання адносна ажыццяўлення збора подпісаў.

Амаль праз тры гадзіны пасля затрымання ўсіх вызвалілі з міліцэйскага пастарунку без складання пратаколаў аб адміністратыўным правапарушэнні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international