Палітвязень Анар Мамедлі ўвайшоў у шорт-ліст прэміі Вацлава Гавела-2014

2014 2014-09-03T14:00:05+0300 2014-09-03T14:01:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/anar_mamedli.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік Цэнтра Маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі Анар Мамедлі (Азербайджан)

Кіраўнік Цэнтра Маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі Анар Мамедлі (Азербайджан)

Вядомы азербайджанскі праваабаронца Анар Мамедлі, зняволены па палітычных матывах, увайшоў у шорт-ліст прэміі Вацлава Гавела-2014, намінаваны «за значны ўнёсак у абарону права на сумленныя выбары».  

Пра гэта паведамляе прэс-служба Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, які намінаваў праваабаронцу на прэмію ў рамках міжнароднай кампаніі за яго вызваленне.

Анар Мамедлі зрабіў свой ​​унёсак у ажыццяўленне праграм і мерапрыемстваў па маніторынгу выбараў, удзеле і адукацыі выбаршчыкаў, а таксама ў распрацоўку матэрыялаў і справаздач па 13 выбарчых кампаній у Азербайджане. Ён быў арыштаваны ў снежні 2013 года, абвінавачаны ў "злоўжыванні ўладай" і іншых правапарушэннях і асуджаны да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі ў траўні 2014 года.

Парламенцкая Асамблея Савета Еўропы штогод прысуджае прэмію Вацлава Гавела за выдатныя дзеянні грамадзянскай супольнасці па абароне правоў чалавека ў Еўропе і за яе межамі. Прэмія прысуджаецца ў партнёрстве з бібліятэкай Вацлава Гавела і Фондам "Хартыя 77". Уладальнік прэміі будзе абвешчаны Прэзідэнтам ПАСЕ ў палаце пасяджэнняў у першы дзень восеньскай пленарнай сесіі - 29 верасня 2014 года.

Нагадаем, што першым лаўрэатам прэміі Вацлава Гавела ў 2013 годзе стаў беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, які на момант уручэння ўзнагароды знаходзіўся ў зняволенні па палітычных матывах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international