Праваабаронцы абнавілі спіс палітвязняў у Азербайджане: 98 чалавек

2014 2014-09-03T13:12:06+0300 2014-09-04T15:35:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lejla_junus-palitviazni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Лэла Юнус незадоўга да арышту. Фота: kavkaz-uzel.ru

Праваабаронца Лэла Юнус незадоўга да арышту. Фота: kavkaz-uzel.ru

Спіс палітвязняў Азербайджана быў абноўлены ў жніўні 2014 года і ўключае ў сябе 98 выпадкаў арышту журналістаў і блогераў, праваабаронцаў, палітыкаў, моладзевых і рэлігійных актывістаў, а таксама тых, хто адбывае пажыццёвае зняволенне.

У справаздачы ўтрымліваецца інфармацыя пра кожнага палітвязня, уключаючы факты і абставіны арышту. Гэтая інфармацыя грунтуецца на кансультацыях, якія былі праведзены з мясцовымі праваабаронцамі.

Працоўную групу па складанні вычарпальнага спісу палітычных зняволеных узначалілі вядомыя праваабаронцы краіны - Лэйла Юнус і Расул Джафараў, якія ў жніўні самі апынуліся пад арыштамі па палітычных матывах, яны гэтым спісам хацелі прыцягнуць увагу міжнароднай грамадскасці да трывожнай тэндэнцыі ў Азербайджане.

Спіс палітвязняў быў складзены ў выніку вывучэння адпаведных справаздачаў мясцовых і міжнародных праваабарончых арганізацый, азнаямлення з дакументамі ўплывовых міжнародных арганізацый, сябрам якіх з'яўляецца Азербайджан (Савет Еўропы), маніторынгу прэсы і судовых спраў, вывучэння вердыктаў суда і іншых прававых дакументаў, а таксама інтэрв'ю з сем'ямі, адвакатамі і камітэтамі абароны зняволеных.

Справаздача падпісана 29 прадстаўнікамі НДА, юрыстамі і праваабаронцамі, паведамляе прэс-служба Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international