Рашэнне па справе аб гандлёвым знаку “Белсат” будзе агучанае ў чацвер

2014 2014-09-03T10:44:09+0300 2014-09-03T10:44:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belsat1.jpg

Дзяржаўны пракурор у сваім выступе ў сераду заявіла, што лічыць парушэнне аўтарскіх правоў тэлеканалам даказаным і мяркуе неабходным задаволіць пазоў Андрэя Белякова.

Першапачаткова зыск супраць Telewizja Polska S.A., каму належыць гандлёвая марка “Белсат”, быў пададзены ўладальнікам беларускай фірмы “БЕЛСАТплюс” Андрэем Беляковым у маі мінулага года.

Па словах Белякова, яго кампанія, якая займаецца продажам абсталявання для прыёму спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання, нібыта церпіць страты з-за сугучнасці з назвай тэлеканала. 27 студзеня 2014 года калегія Вярхоўнага суда зыск Белякова адхіліла ў сувязі з тым, што заяўнік не прадставіў доказаў парушэння яго выключных правоў на гандлёвы знак.

Разам з тым, праз пяць месяцаў пасля гэтага Прэзідыум Вярхоўнага суда Беларусі прыняў рашэнне накіраваць зыск Андрэя Белякова супраць тэлеканала “Белсат” на новы разгляд у сувязі з нібыта недасканалым вывучэннем доказаў па справе.

2 і 3 верасня ў новым судовым працэсе прадстаўнікі бакоў яшчэ раз давялі судовай калегіі свае пазіцыі. Андрэй Белякоў сцвярджае, што “Польскае тэлебачанне” парушыла ягоныя правы на гандлёвы знак “Белсат”, прадстаўнікі ж тэлеканала даводзяць, што ніякай гаспадарчай дзейнасці ў Беларусі канал не вядзе. А ў Польшчы гандлёвы знак зарэгістраваны ў адпаведнасці з усімі прававымі нормамі.

Адметна, што пазіцыя Андрэя Белякова выглядала ў судзе значна менш абгрунтаванай. Заяўнік нават вымушаны быў звярнуцца з дадатковым хадайніцтвам аб удакладненні сваіх іскавых патрабаванняў.

Нягледзячы на гэта ў сваім выступе ў судовых спрэчках раніцай 3 верасня прадстаўнік пракуратуры заявіла, што лічыць пазіцыю Белякова абгрунтаванай і папрасіла суддзяў задаволіць ягоны іск.

Рашэнне па справе аб гандлёвым знаку “Белсат” будзе агучана у чацвер 4 верасня а 9 гадзіне раніцы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international