У Магілёве і ў Быхаве шукаюць грамадскага актывіста Аляксандра Шачанка

2014 2014-09-03T09:41:44+0300 2014-09-03T09:41:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shacanok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Шачанок

Аляксандр Шачанок

Ён знік у мінулую сераду 27 жніўня і дагэтуль яго месцазнаходжанне невядомае. Апошні раз яго бачылі падчас судовага пасяджэння ў Быхаўскім раённым судзе.

Чарговае судовае пасяджэнне было з нагоды ягонага канфлікта з суседам на якога была заведзена крымінальная справа з-за збіцця Аляксандра Шачанкі. Сусед неаднаразова пагражаў грамадскаму актывісту расправай. Шматгадовы канфлікт пачаўся пасля таго, як Аляксандр Шачанок напісаў скаргу на свайго суседа, што ён зрабіў сметніцу ў недазволеным месцы.

Пра знікненне Аляксандра Шачанка паведаміў магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, які стэлефанаваўся з яго жонкай, якая сказала, што не ведае пра месцазнаходжанне мужа з 27 жніўня. Яна думала, што ён знаходзіцца на кватэры ў Магілёве, аднак яго там не знайшлі.

Пра знікненне грамадскага актывіста паведамілі ў міліцыю, якая прыступіла да яго пошукаў.

Жыхар вёскі Дабужа Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Аляксандр Шачанок стаў вядомы дзякуючы сваім змаганнем за законнасць і правапарадак. Праз ягоныя скаргі на супрацоўнікаў мясцовай міліцыі быў звольнены ўчастковы міліцыянт, а кіраўніцтва Быхаўскага РАЎСа неаднаразова атрымлівала вымовы і дэпрэміраванне. Падчас выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 2014 года Аляксандр Шачанок уваходзіў у ініцыятыўную групу кандыдата ў дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Леаніда Падбярэцкага і збіраў ў яго падтрымку подпісы.

 

Калі вам што-небудзь вядома пра месца знаходжання Аляксандра Шачанка, то калі ласка тэлефануйце на нумар 8-02231-38-493, альбо на нумар 102.

"Магілёўская Вясна".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international