Шклоўскі райвыканкам даслаў адказ на зварот толькі пасля скаргі ў аблвыканкам і пракуратуру

2014 2014-09-02T12:42:18+0300 2014-09-02T12:42:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karupc-krugly-stol-kastuseu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў 1 верасня нарэшце атрымаў адказ на свае звароты са Шклоўскага райвыканкама.

У адказе за подпісам старшыні райвыканкама Аляксандра Бойкі актывісту паведамілі, што яго прапановы па размяшчэнні на будынку Шклоўскай гарадской ратушы шыльды з інфармацыяй аб важных гістарычных падзеях у жыцці Шклова, а таксама аб ініцыяванні стварэння свабоднай эканамічнай зоны на тэрыторыі Шклоўскага раёна, разгледжаны.

“Лісты, якія паступілі ў Шклоўскі райвыканкам 25 красавіка і 16 чэрвеня 2014 года, былі разгледжаны. Пытанне аб размяшчэнні на будынку ДУА “Гімназія г. Шклова” шыльды з інфармацыяй аб гістарычных падзеях 16-18 ст., у тым ліку і Магдэбурскім праве, будзе разгледжана дадаткова”, - піша Аляксандр Бойка.

Сам Рыгор Кастусёў кажа, што ён абавязкова скарыстаецца агучанай у пісьме прапановай азнаёміцца з Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Шклоўскага раёна на 2011-2015 гады, якую яму зрабіў старшыня Шклоўскага райвыканкама.

“Аляксадр Бойка ў сваім лісце чамусьці не піша пра тое, чаму ў парушэнне закона аб зваротах грамадзян мне не былі дадзены абгрунтаваныя адказы на мае звароты ў устаноўленыя законам тэрміны, - распавядае Рыгор Кастусёў. – Больш за тое, ён нават не прыносіць прабачэння за парушэнне тэрмінаў адказаў, што яскрава сведчыць пра тое, як насамрэч шклоўскія чыноўнікі ставяцца да зваротаў грамадзян. Пра што казаць, калі ліст аб разглядзе маіх прапаноў з Шклоўскага райвыканкама даслалі толькі пасля маіх зваротаў у пракуратуру Шклоўскага раёна і Магілёўскі аблвыканкам.

Што ж датычыцца сутнасці адказу, то я з задавальненнем азнаёмлюся з Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Шклоўскага раёна на 2011-2015 гады, як мне прапануе Аляксандр Бойка. Мне будзе вельмі цікава паглядзець на тое, як “горад Шклоў і Шклоўскі раён устойліва развіваюцца ў адпаведнасці” з гэтай праграмай. Таксама я спадзяюся, што будзе станоўча вырашана пытанне аб размяшчэнні на будынку былой Шклоўскай ратушы шыльды з інфармацыяй аб важных гістарычных падзеях і Магдэбурскім праве, якім карыстаўся наш горад”, - кажа Рыгор Кастусёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international