Уладзімір Вялічкін: Праводзіць пікеты па-ранейшаму не дазваляюць

2014 2014-09-02T12:30:00+0300 2014-09-02T12:41:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vialichkin-2012.jpg
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін

Адказ адносна запланаваных гарадскімі ўладамі мерапрыемстваў у дазволеных месцах для правядзення дэмакратычнымі сіламі пікетаў, мітынгаў і шэсцяў так і не атрымаў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Неабходнасць звароту была звязана з сістэматычнымі адмовамі ў правядзенні пікетаў па прычыне правядзення іншых імпрэзаў у парку воінаў-інтэрнацыяналістаў або на стадыёне “Лакаматыў”:

- Напісаў ліст у гарвыканкам з просьбай, каб мяне азнаёмілі са спісам мерапрыемстваў на гэты год. На вялікі жаль, на сённяшні дзень пакуль што адказу не атрымаў. Месца, у якім мы прасілі правесці мерапрыемства, прызначана нашымі гарадскімі ўладамі. То бок яны нават не дазваляюць праводзіць нешматлікія пікеты ў вызначаных імі самімі месцах.

Апошні пікет, на які падавалі заяўку берасцейскія праваабаронцы, быў на тэму наяўнасці палітзняволеных у краіне. Прадстаўнікі ўлады забаранілі гэтае мерапрыемства па прычыне святкавання дня будаўніка.

На думку Уладзіміра Вялічкіна, яны проста спужаліся таго, што падчас пікету ў парку будзе шмат людзей, якія змаглі б атрымаць сапраўдную інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international