Бабруйск: Ад новага рэдактара газеты гарвыканкама вопыту не патрабуецца

2014 2014-09-01T23:38:38+0300 2014-09-01T23:38:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gazeta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня гарвыканкама прызначыў у газету "Бабруйскае жыццё" новага, маладога галоўнага рэдактара. Вадзіму Шчаглову ўсяго 25 гадоў, ён скончыў журфак БДУ і да гэтага паспеў папрацаваць у якасці карэспандэнта на розных беларускіх тэлеканалах, а таксама ў прадстаўніцтве Белтэлерадыёкампаніі ў Маскве.

Між тым, сыходзячы з біяграфіі новаспечанага рэдактара, пяцігадовага вопыта працы на кіруючых пасадах у яго няма. Відаць, бабруйскі гарвыканкам не кіруецца "Адзіным кваліфікацыйным даведнікам пасад служачых". Гэта той самы дакумент, з дапамогай якога Міністэрства інфармацыі "зарэзала" у 2009 годзе з'яўленне "Новай газеты Бабруйска", а таксама яшчэ некалькіх незалежных выданняў у розных гарадах Беларусі. У Даведніку ёсць патрабаванні да галоўнага рэдактара, які,між іншым, павінен мець "вышэйшую адукацыю і стаж працы на кіруючых пасадах адпаведнага профіля не меньш за 5 гадоў", пра што гаварыцца ў1 пункце 11 раздзела Даведніка. Але атрымліваецца, што гэтыя патрабаванні тычацца толькі незалежных журналістаў?

-Гэты раздзел Даведніка ў пэўнай ступені абмяжоўвае правы журналістаў і ўвогуле менэджмент СМІ, а дакладней яго прымяненне, - каментуе кіраўнік бабруйскай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў Анатоль Санаценка. - Падобны дакумент можа існаваць, і камусьці, можа быць, зручна ім карыстацца. Але як ім "карыстаюцца" ў Міністэрстве інфармацыі, гэта ўжо іншае пытанне. Таму ў нашай сітуацыі лепей бы такога Даведніка і зусім не было. Што тычыцца новага рэдактара "Бабруйскага жыцця", ён проста дзяржаўны служачы, прызначаны на гэтую пасаду загадам старшыні гарвыканкама, і гэта вельмі паказальна. Маем што маем. У нас дзяржава вырашае: каму быць выдаўцом ці рэдактарам, а каму не. І так як тую ж "Новую газету Бабруйска" збіраўся ўзначаліць чалавек, няўгодны ўладзе, яму адмовілі па прычыне таго, што "не хапіла стажу на кіруючай пасадзе". А вось 25-гадоваму Вадзіму Шчаглову можна кіраваць рэдакцыяй нават нягледзячы на адсутнасць стажу,” - адзначыў Анатоль Санаценка.    

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international