Міжнародныя праваабаронцы патрабуюць большай абароны для журналістаў у зонах канфліктаў

2014 2014-09-01T16:05:36+0300 2014-09-01T16:24:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/photojournalist-conflict_zone.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фотажурналіст у зоне канфлікту / iStockphoto

Фотажурналіст у зоне канфлікту / iStockphoto

Нядаўнія напады, працяглыя выкраданні ды адвольнае і неабгрунтаванае ўтрыманне пад вартай журналістаў па ўсім свеце павінны сустрэць асуджэнне і супраціў міжнароднай супольнасці, заявіла 1 верасня група міжнародных дакладчыкаў па свабодзе слова*.

"Пераважная беспакаранасць за напад на грамадзянскіх асобаў, у тым ліку журналістаў, дазваляе вінаватым меркаваць, што яны ніколі не будуць прыцягнутыя да адказнасці за свае цяжкія злачынствы", папярэдзілі дакладчыкі. "Мы заклікаем да паляпшэння міжнароднай абароны для тых, займаецца журналістыкай, асабліва ў канфліктных становішчах".  

"Журналістам мае быць забяспечаная найвышэйшая ступень абароны з боку дзяржаў і недзяржаўных суб'ектаў", заявілі эксперты ў галіне правоў чалавека, выказаўшы абурэнне ў сувязі з нядаўнім пакараннем смерцю Джэймса Фоўлі групай IS у Сірыі і глыбокую заклапочанасць лёсам не менш як сямі іншых журналістаў і прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, якія, як мяркуецца, утрымліваюцца ў палоне.

Міжнародныя дакладчыкі па свабодзе выказвання меркаванняў падкрэслілі, што "журналісты, асвятляючыя ўзброеныя канфлікты, не губляюць статусу грамадзянскіх асобаў: яны не з'яўляюцца ўдзельнікамі канфліктаў, якія асвятляюць. Такім чынам, мусіць працягвацца іх абарона паводле адпаведных гарантый у адпаведнасці з заканадаўствам у галіне правоў чалавека і міжнародным гуманітарным правам".

"Ад нападаў на журналістаў, якія асвятляюць канфлікты, церпяць найперш яны самі, але гэта таксама шкодзіць усім нам", заявілі яны. "Напады таксама стрымліваюць журналістаў, а часам і перашкаджаюць ім у ажыццяўленні іх права на пошук і распаўсюд інфармацыі. Напады пазбаўляюць усіх нас права ведаць і атрымліваць доступ да звестак аб крытычных сітуацыях па ўсім свеце".  

"Сумна, што жорсткія напады на асвятляючых канфлікты журналістаў з'яўляюцца агульнараспаўсюджанымі. Паводле паведамленняў, у адной толькі Сірыі на працягу апошніх трох гадоў было забіта больш за 60 журналістаў. Журналісты, якія працуюць, напрыклад, ва Украіне ды Іраку, падвяргаюцца нападам, выкраданням і гвалту штодня; некалькі журналістаў былі забітыя падчас нядаўняй успышкі гвалту ў Газе", паведамілі міжнародныя дакладчыкі.

"Мы заклікаем да адкрытага і засяроджанага дыялогу паміж урадамі, недзяржаўнымі групамі, журналістамі і іншымі зацікаўленымі бакамі дзеля ўмацавання абароны ды заахвочвання павагі да журналістаў, якія асвятляюць канфлікты, і асабліва - забяспечыць пакаранне асоб, адказных за такі гвалт".  

*Дакладчыкі:

спецдакладчык ААН па свабодзе меркавання і выказвання, сп. Дэвід Кэй;

прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ спн. Дунья Міятавіч;

спецдакладчык Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў (ААД) па свабодзе слова спн. Каталіна Батэра Марына;

спецдакладчык Афрыканскай камісіі па правах людзей і народаў (АКПЧН) па свабодзе слова і доступу да інфармацыі спн. Фэйт Пэнсі Тлакула.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international