viasna on patreon

Камітэт па правах чалавека прыняў пяць новых рашэнняў па Беларусі

2014 2014-09-01T10:53:48+0300 2014-09-01T10:59:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aan-sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На 111-й летняй сесіі Камітэта па правах чалавека ААН, якая прайшла 7-25 ліпеня бягучага года, разгледжана пяць новых беларускіх спраў, па якіх прыняты рашэнні аб парушэнні з боку Урада Беларусі тых ці іншых правоў беларускіх грамадзян. Кароткі агляд спраў для Гомельскай Вясны каментуе кіраўнік Гомельскага Цэнтра стратэгічных цяжбаў Леанід Судаленка.

Справа Марыны Коктыш супраць Беларусі (№1985/2010) тычыцца стварэння ў 2008 годзе перашкод журналісту незалежнай газеты "Народная Воля" патрапіць і працаваць у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (ніжняя палата беларускага парламента). Разглядаючы дадзеную справу Камітэт па правах чалавека прыйшоў да высновы, што ствараючы журналісту перашкоды ў атрыманні інфармацыі Урад Беларусі тым самым дапусціў парушэнне артыкула 19(2) Пакта (свабода шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю). 

Справа Паўла Казлова супраць Беларусі (№1986/2010) мае дачыненне да пераследу пенсіянера за крытыку супрацоўніка страхавой кампаніі ў лісце міністру фінансаў Рэспублікі Беларусь. Разглядаючы гэтую справу Камітэт па правах чалавека прыйшоў да высновы, што пераследуючы грамадзяніна за крытыку чыноўніка, Урад Беларусі абмяжоўвае яго правы на свабоду выказвання свайго меркавання, тым самым парушае артыкул 19(2) Пакта). 

Справа Таццяны Ячнік супраць Беларусі (№1990/2010) мае дачыненне да пенсіянеркі, праваслаўнай хрысьціянкі, якая адмовілася атрымліваць новы пашпарт, угледзеўшы ў ім антыхрысьціянскія сімвалы (лік дъявола) і як следства -  пазбавілася магчымасці атрымліваць пенсію. Дадзеная справа прызнана непрымальнай. 

Справа Раісы Міхайлоўскай і Алега Воўчака супраць Беларусі (№1993/2010) мае дачыненне да ліквідацыі ў судовым парадку грамадскага аб'яднання "Прававая дапамога насельніцтву". Разглядаючы дадзеную справу Камітэт па правах чалавека прыйшоў да высновы, што ліквідуючы па сваёй ініцыятыве асацыяцыю па надуманых прычынах, Урад Беларусі тым самым парушае права на свабоду асацыяцыі. Па гэтай прычыне ў гэтай справе ўстаноўлена парушэнне артыкула 22 Пакту. 

Справа Васіля Палякова супраць Беларусі (№2030/2011) мае дачыненне да забароны пікетавання ў Гомелі, накіраванага на прыцягненне грамадзян не ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах 2008 года.Разглядаючы дадзеную справу Камітэт па правах чалавека прыйшоў да высновы, што забараняючы мірны сход грамадзян, Урад Беларусі кожны раз абавязаны абгрунтаваць, для дасягнення якіх мэт ён абмяжоўвае права на мірны сход. А паколькі ў гэтай справе Урад ня прывёў ніякіх сур'ёзных аргументаў, Камітэт па правах чалавека прыйшоў да высновы аб парушэнні артыкула 21 Пакту. 

З усімі рашэннямі КПЧ ААН па беларускіх справах можна азнаёміцца ​​на сайце Гомельскага
 Цэнтра стратэгічных цяжбаў па адрасе:http://litigation.by/

 

Гомельская Вясна

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства