Правапарушэнняў у гвалтоўным затрыманні Алены Дубаносавай не выявілі

2014 2014-08-29T21:18:08+0300 2014-08-29T21:18:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/luninec-milicija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такі адказ за подпісам начальніка Лунінецкага РАУС атрымаў актывіст кампаніі “Гавары праўду” Леанід Дубаносаў з Мікашэвічаў на свой запіс у кнізе скаргаў і заяву на імя начальніка Лунінецкага РАУС аб затрыманні яго жонкі на вуліцы, калі яна выйшла з будынка суда Лунінецкага раёна.

Людзі ў цывільным падыйшлі да Алены ў прысутнасці мужа, групы падтрымкі і журналістаў і, не прадставіўшыся, узялі яе пад рукі і са словамі: прэвентыўнае затрыманне, пацягнулі ў прыватны аўтамабіль. Хаця Дубаносава мела яшчэ гадзіну часу да сустрэчы з супрацоўнікам АБЭЗ, куды павінна была з’явіцца па позве. Не ўзялі двое маладых людзей пад увагу словы Леаніда, што яны збіраюцца туды пад’ехаць. Леанід адзначыў, што добра, што ведаў затрымліваўшых як супрацоўнікаў міліцыі, а то магла б разгарэцца бойка.

У міліцыі жанчыну чамусьці адвялі ў следчы камітэт, хаця позва была з АБЭЗа і затрымлівалі яе, як высветлілася пазней, супрацоўнікі АБЭЗ. За адмову даваць паказанні без адваката Алену пасадзілі ў ІЧУ на трое сутак, пры гэтым дома заставаліся двое дзяцей, 10 і 6 гадоў.

Цяпер Леанід Дубаносаў чакае адказу з Брэсцкага УУС, куды таксама накіраваў скаргу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international