viasna on patreon

У Бялыніцкім раёне прэзентавалі “Апошні золак”

2014 2014-08-29T20:56:40+0300 2014-09-01T18:49:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paluda-andrej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 жніўня ў Бялыніцкім раёне ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” адбылася прэзентацыя дыска “Апошні золак” і паказ анімацыйнага фільма “Выканаўца”.

Мерапрыемства адбылося ў прыватным доме ў аграгарадку Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна. Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда распавёў грамадскім актывістам Бялыніцкага раёна аб кампаніі, а таксама прэзентаваў дыск “Апошні золак”, у межах якога вядомыя беларускія музыкі аб’ядналіся з песнямі супраць смяротнага пакарання.

Пасля гэтага грамадскія актывісты Бялыніччыны сумесна паглядзелі анімацыйны фільм “Выканаўца”, які быў створаны творчай групай валанцёраў кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. У фільме ставіцца пытанне пра жыццё і лёс людзей, якія з’яўляюцца выканаўцамі смяротных прысудаў і якія незаўважна жывуць побач з намі.

Андрэй Палуда таксама азнаёміў прысутных актывістаў з іншай відэапрадукцыяй, якая была зроблена ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”.

Напрыканцы сустрэчы ўсе яе ўдзельнікі атрымалі ў падарунак дыскі з песнямі праекта “Апошні золак”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства