Пераслед сацыяльнага актывіста за ўлёткі пра забастоўку (дапоўнена)

2014 2014-08-29T19:42:00+0300 2014-09-11T10:49:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцам стаў вядомы чарговы выпадак грубага пераследу аднаго з сацыяльных актывістаў. Як паведаміла Наста Лойка, 18 жніўня ў Менску быў затрыманы Раман Халілаў.

Ён вяртаўся пасля працы ў свой інтэрнат БДУІРа (паколькі з’яўляецца студэнтам 5-га курса). Супрацоўнікі міліцыі, якія чакалі актывіста ў інтэрнаце, правялі вобшук у ягоным пакоі, знайшлі ўлёткі па тэме працоўнага руху, як арганізоўваць забастоўкі і іншага зместу.

Акрамя ўлётак былі сканфіскаваныя кампутар і тэлефон актывіста, а яго адвезлі ў РУУС Савецкага раёну. Там быў складзены стандартны пратакол за “непадпарадкаванне” супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КаАП) і 19 жніўня суд “выпісаў” яму 10 сутак адміністратыўнага арышту.

Аднак пасля адбыцця адміністратыўнага арышту Халілава ізноў запрасілі  ў РУУС Савецкага раёна, дзе прад’явілі новы адміністратыўны пратакол па арт. 17.11 “Выраб, распаўсюд і (або) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Пры гэтым, ніякай спецыяльнай экспертызы наконт экстрэмізму не праводзілася, усё павінен вырашыць суд.

Супрацоўнікі міліцыі вярнулі Раману ягоны тэлефон, а кампутар чамусьці палічылі за прыладу для вырабу ўлётак і пакінулі ў РУУСе. Санкцыя гэтага артыкулу прадугледжвае штраф альбо адміністратыўны арышт.

Чакаецца, што суд над Раманам Халілавым адбудзецца сёння а 15.00 у судзе Савецкага раёна Менска.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international