Жыхары Магілёва просяць улады адмяніць рашэнне гарвыканкама аб масавых мерапрыемствах

2014 2014-08-29T12:39:25+0300 2014-08-29T12:39:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stadyjon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Стадыён У Магілёве, дзе дазваляецца праводзіць масавыя мерапрыемствы

Стадыён У Магілёве, дзе дазваляецца праводзіць масавыя мерапрыемствы

Дзясяткі магіляўчан падпісалі калектыўны зварот да Савету Міністраў Беларусі, ў якім просяць адмяніць рашэнне Магілёўскага гарвыканкама "Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Магілёве".

Аўтары звароту адзначаюць, што гэтае рашэнне супярэчыць заканадаўству Беларусі аб масавых мерапрыемствах і Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, і, такім чынам, парушае канстытуцыйныя правы грамадзянаў на свабоду масавых сходаў.

Грамадзяне, што падпісалі зварот, указваюць, што рашэннем Магілёўскага гарвыканкама ўстаноўленыя дадатковыя патрабаванні да прадастаўлення дакументаў пры падачы заявы на правядзенне масавага мерапрыемства, якія супярэчаць заканадаўству і здароваму сэнсу. Маецца на ўвазе неабходнасць прадаставіць дамовы на абслугоўванне масавага мерапрыемства (ахова, медычнае абслугоўванне і прыборка тэрыторыі). Але практыка паказвае, што гэтыя дамовы заключыць немагчыма, паколькі іх адмаўляюцца заключаць без дазволу выканаўчай улады на правядзенне мерапрыемства. А дазвол на правядзенне мерапрыемства не даюць без заключаных дамоў па яго абслугоўванні.

У звароце адзначаецца, што парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах мае масавы характар: патрабаванне разам з заявай на правядзенне мерапрыемства прадастаўляць без удзелу органаў выканаўчай улады дамовы на абслугоўванне мерапрыемства (ахова, медабслугоўванне і прыборка тэрыторыі) ўтрымліваецца ў адпаведных рашэннях органаў улады Віцебка, Воршы, Полацка, Дуброўна, Глыбокага, Докшыцаў, Талачына, Мёраў, Ушачаў, Шаркаўшчыны, Мінска, Жодзіна, Пухавічаў, Барысава, Брэста, Пінска, Камянца, Бярозы, Століна, Гомеля, Калінкавічаў, Мазыра, Буда-Кашалёва, Рэчыцы, Нароўлі, Ельска, Веткі, Жыткавічаў, Добруша, Петрыкава, Рагачова, Жлобіна, Светлагорска, Кармы, Магілёва, Мсціслава.

Грамадзяне звяртаюць увагу на тое, што падобных абмежаванняў не ўтрымліваецца ў рашэннях аб масавых мерапрыемствах двух рэгіёнаў краіны: ў горадзе Мінску і Гродзенскай вобласці.

Грамадзяне, што падпісалі зварот, просяць Саўмін адмяніць рашэнне Магілёўскага гарвыканкама "Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Магілёве" для прывядзення гэтага рашэння ў адпаведнасць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама ініцыяваць праверку адпаведнасці Канстытуцыі 40 нарматыўных прававых актаў аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь.

"Магілёўская Вясна"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international