У Брэсце сёлета не з'явіцца новы беларускамоўны клас

2014 2014-08-29T10:01:28+0300 2014-08-29T10:01:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bel-mova-u.jpeg

Для яго стварэння не знайшлося патрэбнай колькасці навучэнцаў.

Зараз адзіны ў абласным цэнтры клас з навучаннем па-беларуску знаходзіцца ў пачатковай школе №34. Ён быў створаны намаганнямі бацькоў у 2011 годзе. Днямі дзеці, якія там навучаюцца, пойдуць у першы клас.

Бацькі шасцігадовай Камілы таксама хацелі навучаць сваё дзіця па-беларуску. Чыноўнікі прапанавалі адпаведнае месца на базе ўсё той жа 34-й школы. Аднак умовы супрацоўнікаў аддзелу адукацыі Маскоўскага раёну Брэста не змяніліся: бацькі мусяць самі шукаць патэнцыйных першакласнікаў — мінімум 5 чалавек.

Па словах бацькі Камілы Алеся Леўчука, на жаль, самастойна адшукаць для дачкі аднакласнікаў не атрымалася. Дзяўчынка праз некалькі дзён пойдзе ў клас з рускамоўнай формай адукацыі.

«Ад пачатку нам паставілі ўмову знайсці пяць чалавек. Я лічу, што гэта незаконна, бо ўсе мы ведаем, што ў Магілёве ёсць клас, дзе вучыцца адзін чалавек. Чамусьці ў Брэсце і ў Магілёве розныя законы».

Зараз бацькі Камілы кансультуюцца з юрыстамі. Яны не выключаюць, што будуць судзіцца і з аддзелам адукацыі Маскоўскага раёна Брэста, і з кіраўніцтвам школы №34.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international