30 жніўня – Дзень народзінаў палітвязня Васіля Парфянкова

2014 2014-08-29T09:39:33+0300 2014-08-29T09:52:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parfiankou-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Парфянкоў. Фота: euroradio.fm

Васіль Парфянкоў. Фота: euroradio.fm

30 жніўня, у суботу,дзень народзінаў за кратамі будзе адзначаць палітвязень і грамадскі актывіст Васіль Парфянкоў. У апошні раз ён быў узяты пад варту 5 снежня 2013 г. падчас агучвання прысуду па арт.421 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (“невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду”). Быў асуджаны да года пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Сваёй віны Васіль не прызнае і не прызнаваў, паколькі лічыць, што першы прысуд (4 гады калоніі строгага рэжыму), які ён атрымаў за Плошчу-2010, быў цалкам незаконны.

Ад таго часу за актыўную грамадска-палітычную дзейнасць яго шмат разоў каралі адміністратыўнымі арыштамі, змяшчалі ў лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП) у г. Светлагорск. За парушэнне прэвентыўнага нагляду 9 жніўня 2012 г. Васіль Парфянкоў быў узяты пад варту на 6 месяцаў. Адбываў пакаранне ў калоніі г. Баранавічы. Вызвалены 9 лютага 2013 году.

У студзені 2014 года у Васіля Парфянкова нарадзіўся сын, які дагэтуль не бачыў свайго бацькі.

Павіншаваць палітвязня з Днём народзінаў і выказаць яму цёплыя словы падтрымкі можна паштоўкай альбо тэлеграмай на адрас: 213410, Магілёўская вобл., г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, ІК-9. 

***

Васіль Парфянкоў нарадзіўся 30 жніўня 1983 году ў Менску, скончыў 9 класаў менскай школы № 163, працаваў аўтаслесарам ў менскім аўтапарку № 7. Быў актывістам незарэгістраванай Партыі Свабоды. Актыўна ўдзельнічаў у абароне Курапатаў у 2002 годзе, калі менскія ўлады мелі планы зруйнаваць крыжы-помнікі ахвярам сталінізму дзеля пашырэньня МКАД. Падчас абароны Курапатаў невядомыя падпалілі намёт абаронцаў, Васіль змог выратаваўць ад пажару двух чалавек, а падчас нападу правакатараў на намётавае мястэчка абараняючы сваіх сяброў атрымаў пералом рукі.

Браў удзел у акцыях пратэсту разам з “Маладым Фронтам” і “Зубром”. Затрымліваўся міліцыяй і адбываў адміністратыўныя тэрміны ў ізалятары на Акрэсціна за грамадзкую актыўнасць.

Падчас выбараў 2010 году Васіль актыўна ўдзельнічаў у грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!”, быў актывістам штабу Уладзімера Някляева, збіраў подпісы за яго кандыдатуру, праводзіў агітацыю. Удзельнік Плошчы-2010.

 

Храналогія пераследу Васіля Парфянкова

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international