viasna on patreon

У Пружанах адбыўся пікет у падтрымку малога памежнага руху

2014 2014-08-29T08:20:47+0300 2014-08-29T08:20:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kantrolnamiazhy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 жніўня з 18 да 19 гадзін у Пружанах праходзіў пікет на гарадскім стадыёне “Мухавец” з мэтайзбору подпісаў за адкрыццё малога памежнага руху ў 30-кіламетровай зоне паміж Беларуссю і Польшчай. На пікеце прысутнічалі 3 чалавекі. Каардынатар кампаніі за малы памежны рух на Брэстчыне, сябра партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя Аляксандр Храпко адзначыў, што не пашчасціла з надвор’ем: ішоў дождж, таму акрамя дзяжурных міліцыянераў і саміх пікетоўшчыкаў нікога больш не было. Подпісаў не сабралі.

Паводле Аляксандра Храпко, але добра ўжо, што пікет быў дазволены -- адзіны з пададзеных 7 заявак на Брэстчыне.

У Пружанах нават не спатрэбілася дамоў з адпаведнымі дзяржаўнымі службамі. Чыноўнікі палічылі: калі ў пікеце заяўлены ўдзел усяго 5 чалавек, то навошта службы ЖКГ, бальніцы. А з міліцыяй дамаўляўся згодна з пастановай Саўміна сам райвыканкам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства